упа́ртая
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне
|
адз. |
мн. |
| ж. |
- |
| Н. |
упа́ртая |
упа́ртыя |
| Р. |
упа́ртай |
упа́ртых |
| Д. |
упа́ртай |
упа́ртым |
| В. |
упа́ртую |
упа́ртых (адуш.) |
| Т. |
упа́ртай упа́ртаю |
упа́ртымі |
| М. |
упа́ртай |
упа́ртых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
упа́ртая сущ. упря́мица, стропти́вица
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
упря́мица упа́ртая, -тай ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
упа́рты, -ая, -ае.
1. Вельмі ўстойлівы, паслядоўны ў ажыццяўленні чаго-н., які ажыццяўляецца цвёрда і паслядоўна.
У. чалавек.
Упартая барацьба.
Аказваць упартае супраціўленне.
2. Незгаворлівы, які імкнецца рабіць толькі па-свойму, наперакор каму-н.
У. як асёл.
Факты — упартая рэч (супраць фактаў спрачацца бескарысна).
3. Які выражае ўпартасць, рашучасць.
Упартыя вочы.
4. перан. Зацяжны, непрымірымы.
Упартыя баі.
|| наз. упа́ртасць, -і, ж. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
упа́рты
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
упа́рты |
упа́ртая |
упа́ртае |
упа́ртыя |
| Р. |
упа́ртага |
упа́ртай упа́ртае |
упа́ртага |
упа́ртых |
| Д. |
упа́ртаму |
упа́ртай |
упа́ртаму |
упа́ртым |
| В. |
упа́рты (неадуш.) упа́ртага (адуш.) |
упа́ртую |
упа́ртае |
упа́ртыя (неадуш.) упа́ртых (адуш.) |
| Т. |
упа́ртым |
упа́ртай упа́ртаю |
упа́ртым |
упа́ртымі |
| М. |
упа́ртым |
упа́ртай |
упа́ртым |
упа́ртых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
стропти́вица упа́ртая, -тай ж., сваво́льніца, -цы ж., непаслухмя́ная, -най ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Нару́жнік ’неслух’ (Нас., Гарэц., Бяльк., Яўс.), пару́жпіца ’непаслухмяная, упартая дзяўчына’ (Нас., Яўс.), сюды таксама наружна ’здзекліва’ (Яўс.), наружонік, наружоніца, наружоны, наруглівы ’здзеклівы’ (ушацк., Пытанні лексікал., фразеал. і стылістыкі. Мн., 1985, 51–53), рус. наружник ’насмешнік, лаяльнік’. Да наруга (гл.), роднаснае польск. naręzyć ’парушыць’ (Брукнер, 355), серб.-харв. мак. naruzlt ’аблаяць, абразіць’, сюды ж, магчыма, і чэш. náruzivy ’заўзяты, заядлы, страшны’, да якога Махэк рэканструюе дзеяслоў *na‑ružiti (Махэк₂, 390), іншыя версіі паходжання апошняга слова гл. Шаур, Etym, Brun, 1978, 140 (роднаснае славен. ruziti ’лушчыць, абдзіраць’, рус. ружь, наружу), Варбат, Куркіна, Этимология–1979, 182 (да прасл. *ruz‑ ’драць, рваць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
недасту́пны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, да якога нельга наблізіцца, падысці; непрыступны. Белы хорам стаяў недаступнай сцяной, Грозна, думна глядзеў на прыволле. Купала. А сопкі — без дрэў і без траў, А сеткі — амаль недаступныя. Пысін.
2. Такі, да якога цяжка прыступіцца; ганарысты, фанабэрысты. — Зрэшты, .. [Грышка] можа не такі ўжо недаступны, як ты думаеш, — дыпламатычна намякнула Вольга Карпаўна. Вірня. Недаступны да таго таможнік яшчэ з якую хвіліну глядзеў на нас, нібы вырашаў якую складаную праблему. Лынькоў. // Які выказвае ганарыстасць, фанабэрыстасць. Недаступны выгляд. // Строгай натуры (пра жанчын). Дзяўчына перастала засцілаць ложак, выпрасталася, упартая, недаступная. Мележ.
3. Недасяжны з прычыны якіх‑н. абставін, умоў. Недаступнае .. агню, які сцелецца па зямлі, таксама і галлё сасны, бо яно знаходзіцца высока на ствале. Гавеман. // Цяжкі для разумення. Гэта кніга яшчэ недаступная для дзяцей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нялю́дскі, ‑ая, ‑ае.
1. Не ўласцівы чалавеку, не характэрны для чалавека. Панесліся нялюдскія крыкі і лямант. Гартны. Адам з нялюдскай прагнасцю накінуўся на яду. Чорны. Калі вы пачуеце ноччу ў лесе злавеснае «уху-уху», а потым дзікі, жудасны, нялюдскі рогат, не бойцеся. Гэта крычыць пугач. В. Вольскі. // Не такі, якім павінен быць; дзіўны. [Студэнт] нейкі быў нялюдскі: людзей цураўся, ні з хлопцамі, ні з дзяўчатамі, ні з кім блізка не знаўся. Сабаленка.
2. Які перавышае чалавечыя магчымасці, сілы; моцны па ступені праяўлення. Відаць, у чалавека, што пісаў.. [скаргу], у самога крывавілася, сэрца ад.. нялюдскага здзеку і крыўды. Машара. Маці, маці! Адкуль браліся ў яе сілы, упартая нялюдская цягавітасць і вытрымка? Карпаў.
3. Антыгуманны, бесчалавечны; ганебны. Першая раніца была пачаткам жахлівай, нялюдскай справы — вайны. Брыль.
4. Разм. Дрэнны, кепскі. Нялюдская дарога. □ Хапала [для вёскі] і балота, але і яно было нялюдскае: купіны, парослыя кустамі алешніку, а між іх — рудая каламутная вада. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
факт м., в разн. знач. факт;
здзе́йснены ф. — соверши́вшийся факт;
агульнавядо́мы ф. — общеизве́стный факт;
вераго́дны ф. — достове́рный факт;
прыве́сці фа́кты — привести́ фа́кты;
◊ го́лыя фа́кты — го́лые фа́кты;
гэ́та ф.! — э́то факт!;
з фа́ктамі ў рука́х — с фа́ктами в рука́х;
фа́кты — упа́ртая рэч — фа́кты — упря́мая вещь;
фа́кты гаво́раць са́мі за сябе́ — фа́кты говоря́т са́ми за себя́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)