узаемадзе́янне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. узаемадзе́янне узаемадзе́янні
Р. узаемадзе́яння узаемадзе́янняў
Д. узаемадзе́янню узаемадзе́янням
В. узаемадзе́янне узаемадзе́янні
Т. узаемадзе́яннем узаемадзе́яннямі
М. узаемадзе́янні узаемадзе́яннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

узаемадзе́янне, -я, н.

1. Узаемная сувязь дзвюх з’яў.

У. попыту і прапановы.

2. Узгодненасць дзеянняў, узаемная падтрымка.

У. авіяцыі і танкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узаемадзе́янне ср. взаимоде́йствие

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узаемадзе́янне, ‑я, н.

Узаемная сувязь з’яў, прадметаў паміж сабою, іх узаемная абумоўленасць. Калі хімічны раствор перасычаны, дастаткова ў ім зарадзіцца маленькаму крышталіку, — і малекулярныя сілы ўступяць ва ўзаемадзеянне. Карпюк. // Узгодненасць дзеянняў; узаемная падтрымка. [Камлюк:] — Раптоўнасць, дакладны разлік, арыенціроўка і ўзаемадзеянне ў баі — і вы [Андрэй і Барыс] выйграеце. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

взаимоде́йствие узаемадзе́янне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узаема...

Першая састаўная частка складаных слоў у знач. ўзаемны, напр.: узаемадапамога, узаемадзеянне, узаемавыгадны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

электраста́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж. (спец.).

Раздзел электрадынамікі, які вывучае ўласцівасці электрычнасці, узаемадзеянне электрычных зарадаў у адносна нерухомым стане.

|| прым. электрастаты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

судачыня́ць

‘забяспечваць узаемадзеянне каго-небудзь, чаго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. судачыня́ю судачыня́ем
2-я ас. судачыня́еш судачыня́еце
3-я ас. судачыня́е судачыня́юць
Прошлы час
м. судачыня́ў судачыня́лі
ж. судачыня́ла
н. судачыня́ла
Загадны лад
2-я ас. судачыня́й судачыня́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час судачыня́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

узаема...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: узаемны, узаемна, напрыклад: узаемадапамога, узаемадзеянне, узаемакантроль, узаемапранікненне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электры́чнасць, -і, ж.

1. Сукупнасць з’яў, у якіх выяўляецца існаванне, рух, узаемадзеянне зараджаных часціц.

Вучэнне аб электрычнасці.

2. Энергія, што атрымліваецца ў выніку выкарыстання такіх з’яў.

Прымяненне электрычнасці ў тэхніцы.

3. Асвятленне, атрыманае на аснове гэтай энергіі.

Запаліць э.

|| прым. электры́чны, -ая, -ае.

Э. зарад.

Э. ток.

Электрычная лямпа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)