Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
узаемадзе́янне, -я, н.
1. Узаемная сувязь дзвюх з’яў.
У. попыту і прапановы.
2. Узгодненасць дзеянняў, узаемная падтрымка.
У. авіяцыі і танкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
узаемадзе́яннеср. взаимоде́йствие
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
узаемадзе́янне, ‑я, н.
Узаемная сувязь з’яў, прадметаў паміж сабою, іх узаемная абумоўленасць. Калі хімічны раствор перасычаны, дастаткова ў ім зарадзіцца маленькаму крышталіку, — і малекулярныя сілы ўступяць ва ўзаемадзеянне.Карпюк.// Узгодненасць дзеянняў; узаемная падтрымка. [Камлюк:] — Раптоўнасць, дакладны разлік, арыенціроўка і ўзаемадзеянне ў баі — і вы [Андрэй і Барыс] выйграеце.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
УЗАЕМАДЗЕ́ЯННЕў філасофіі,
катэгорыя, якая адлюстроўвае працэсы ўздзеяння розных аб’ектаў адзін на аднаго, іх узаемную абумоўленасць, а таксама параджэнне адным аб’ектам другога. Уяўляе сабой тып непасрэднай або апасродкаванай, знешняй або ўнутр.сувязі. Цесна звязана з паняццем структуры; выступае як фактар, які забяспечвае інтэграцыю частак у пэўны тып цэласнасці, абумоўлівае сувязь усіх структурных узроўняў быцця, адзінства свету. Асн. крыніца руху і развіцця аб’ектаў. Кожная форма руху мае ў сваёй аснове пэўны тып У. структурных элементаў. Складаныя формы У. ўласцівы грамадскаму развіццю. Прынцып У. ляжыць у аснове пазнання прыродных і сац. з’яў: пазнанне пэўных аб’ектаў патрабуе ўсведамлення іх У.; само пазнанне з’яўляецца вынікам У. паміж суб’ектам і аб’ектам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
узаемадзе́яннен.
1. Wéchselwirkung f -, -en;
узаемадзе́янне сіл Kräftespiel n -(e)s, -e;
знахо́дзіцца ў пастая́нным узаемадзе́янні in ständigem Wéchselspiel stéhen*;
узаемадзе́янне памі́ж асо́бамі Interaktión f -, -n;
2.вайск. Zusámmenwirken n -s;
агняво́е ўзаемадзе́янне Zusámmenwirken des Féuers;
я́дзернае ўзаемадзе́янне Kérnwechselwirkung f -, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
УЗАЕМАДЗЕ́ЯННЕ ВОЙСК,
узгодненыя сумесныя дзеянні падраздзяленняў, часцей, злучэнняў, аб’яднанняў розных відаў узбр. сіл, родаў войск (сіл) і спец. войск; адзін з асн. прынцыпаў ваеннага майстэрства. Бывае стратэгічнае, аператыўнае і тактычнае.
У.в. вядома са стараж. часоў. Першапачаткова абмяжоўвалася рамкамі бою (бітвы); з пашырэннем маштабаў узбр. барацьбы ўзнікла неабходнасць ва ўзаемадзеянні паміж буйнымі вайск. аб’яднаннямі (арміямі, групамі армій, франтамі), у т. л. кааліцыяй дзяржаў (узбр. сіламі саюзнікаў). Больш актыўна У.в. выкарыстоўвалася ў 1-ю сусв. вайну, асабліва шырока — у 2-ю сусв. вайну, а таксама пры правядзенні сучасных ваен. аперацый, у т. л. ў Кувейце (гл.Кувейцкі крызіс 1990—91), Афганістане (2002) і інш.
У Рэспубліцы Беларусь У.в. і каардынацыю дзейнасці структурных элементаў ваен. арганізацыі ажыццяўляе Мін-ва абароны і Ген. штаб (у ваенны час з’яўляецца выканаўчым органам Савета бяспекі і дзейнічае пад кіраўніцтвам Галоўнакамандуючага Узбр. Сіламі).