трыку́тнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Тое, што і трохвугольнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трыку́тнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. трыку́тнік трыку́тнікі
Р. трыку́тніка трыку́тнікаў
Д. трыку́тніку трыку́тнікам
В. трыку́тнік трыку́тнікі
Т. трыку́тнікам трыку́тнікамі
М. трыку́тніку трыку́тніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

трыку́тнік м., см. трохвуго́льнік

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трыку́тнік, ‑а, м.

Разм. Тое, што і трохвугольнік. [Бумберг] гаварыў Руліну не ад сябе: у яго адказе злілася агульная думка трыкутніка. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трыку́тнік ‘трохвугольнік’ (ТСБМ, Байк. і Некр.). Наватвор 1920‑х гадоў у выніку кантамінацыі польск. trójkąt і рус. треуго́льник ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трохвуго́льны ‘трыкутны, трохкутны’ (ТСБМ), трёхвуго́льный ‘тс’ (Бяльк.), трохуго́лʼны ‘тс’ (Вруб.), сюды ж трохвуго́льніктрыкутнік’ (ТСБМ), трохуго́лʼнік ‘тс’ (Вруб.). Наватворы з трох і вугал (гл.) пад уплывам рус. треуго́льный, треуго́льник.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трохку́тка ‘касынка’ (Мат. Гом.), трохку́тнік ‘тс’ (Жд. 1). Да тры і кут ‘вугал’ (гл.); паводле Станкевіча (Зб. тв., 2, 171), апошняя форма на фоне трыку́тнік (гл.) з’яўляецца штучнай, параўн. трысцен, трыножак і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)