трыку́тнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Тое, што і трохвугольнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трыку́тнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. трыку́тнік трыку́тнікі
Р. трыку́тніка трыку́тнікаў
Д. трыку́тніку трыку́тнікам
В. трыку́тнік трыку́тнікі
Т. трыку́тнікам трыку́тнікамі
М. трыку́тніку трыку́тніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

трыку́тнік м., см. трохвуго́льнік

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трыку́тнік, ‑а, м.

Разм. Тое, што і трохвугольнік. [Бумберг] гаварыў Руліну не ад сябе: у яго адказе злілася агульная думка трыкутніка. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трыкутнік (сузор’е) 4/547, 556—557 (карта), 597; 10/307

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Трыкутнік

т. 15, с. 548

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Трыку́тнік ‘трохвугольнік’ (ТСБМ, Байк. і Некр.). Наватвор 1920‑х гадоў у выніку кантамінацыі польск. trójkąt і рус. треуго́льник ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўднёвы трыкутнік (сузор’е) 4/597

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЎДНЁВЫ ТРЫКУ́ТНІК (лац. Triangulum Australe),

невялікае сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Найб. яркая зорка 1,9 візуальнай зорнай велічыні. Гл. Зорнае неба.

т. 12, с. 199

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

triangle [ˈtraɪæŋgl]n. трохвуго́льнік, трохку́тнік; трыку́тнік;

the eternal triangle любо́ўны трыку́тнік

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)