трансфарма́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. трансфарма́цыя трансфарма́цыі
Р. трансфарма́цыі трансфарма́цый
Д. трансфарма́цыі трансфарма́цыям
В. трансфарма́цыю трансфарма́цыі
Т. трансфарма́цыяй
трансфарма́цыяю
трансфарма́цыямі
М. трансфарма́цыі трансфарма́цыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

трансфарма́цыя ж., в разн. знач. трансформа́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трансфарма́цыя ​1, ‑і, ж.

1. Спец. Пераўтварэнне электрычнага току пры дапамозе трансфарматара.

2. Кніжн. Пераўтварэнне, ператварэнне, відазмяненне. Трансфармацыя мастацкіх вобразаў. □ Беларуская проза рабіла свае першыя крокі,.. выкарыстоўваючы .. паэтычную трансфармацыю фальклору. «Полымя».

[Лац. transformatio.]

трансфарма́цыя ​2, ‑і, ж.

Тэатральны або цыркавы номер, заснаваны на хуткім пераўвасабленні артыста, змене касцюма, грыма, парыка і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трансфармава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны; зак. і незак., што.

Ператварыць (ператвараць), відазмяніць (відазмяняць).

Т. атамную энергію ў электрычную.

|| наз. трансфармава́нне, -я, н. і трансфарма́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трансформа́ция книжн., физ. трансфарма́цыя, -цыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Банкрат ’дамкрат’ (Бір. Дзярж.). Дыялектная трансфармацыя слова дамкра́т (гл.), мабыць, пад уплывам банка́рт ’байструк’. Жартаўлівае ўтварэнне?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыдве́чны ’стары’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Відаць, дыялектная трансфармацыя спрадве́чны (гл.). Параўн. рус. дан. предве́чный ’надта стары’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балвака ’дурань’ (Інстр. лекс.). Трансфармацыя першапачатковага балва́н ’дурань’ (гл.), якое, відавочна, успрымалася як суфіксальнае (‑ан), далучэннем аугментатыўнага (пейаратыўнага) суфікса ‑ака.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рацымо́нія ’цырымонія’, сюды ж вытворнае з пашырэннем семантыкі рацымо́ницьца ’прадстаўляць рацыі’, жарт. ’цырымоніцца’ (Нас.). Трансфармацыя цырымонія (гл.) пад уплывам рацыя, рацэя (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́йлё ’валлё’ (Сцяшк. МГ). Відавочна, дыялектная фанетычна-марфалагічная трансфармацыя слова валлё (гл.). Здвоенае лʼлʼ > йлʼ. Пры перанясенні націску на першы склад нібы «аднавілася» этымалагічнае е.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)