Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
трансфарма́цыяж., в разн. знач. трансформа́ция
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
трансфарма́цыя1, ‑і, ж.
1.Спец. Пераўтварэнне электрычнага току пры дапамозе трансфарматара.
2.Кніжн. Пераўтварэнне, ператварэнне, відазмяненне. Трансфармацыя мастацкіх вобразаў. □ Беларуская проза рабіла свае першыя крокі,.. выкарыстоўваючы .. паэтычную трансфармацыю фальклору.«Полымя».
[Лац. transformatio.]
трансфарма́цыя2, ‑і, ж.
Тэатральны або цыркавы номер, заснаваны на хуткім пераўвасабленні артыста, змене касцюма, грыма, парыка і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Трансфармацыя (грам.) 3/600
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНСФАРМА́ЦЫЯў генетыцы,
змена спадчынных уласцівасцей клеткі ў выніку пранікнення ў яе чужароднай ДНК; адзін са спосабаў абмену генет. матэрыялам у пракарыётаў. Натуральная Т. адкрыта і вывучана ў бактэрый (напр., Т. непатагенных бактэрый у патагенныя), але магчыма і ў клетках вышэйшых арганізмаў. Кампетэнтныя клеткі, здольныя ўключаць чужародную ДНК, сінтэзуюць асобны бялок. Пасля пранікнення ў клетку фрагмента ДНК донара адна з яе нітак распадаецца, а другая ўключаецца ў храмасому рэцыпіента за кошт рэкамбінацыі з гамалагічным участкам. Т. выкарыстоўваецца для генет. аналізу бактэрый, у якіх невядомыя інш. формы абмену генет. матэрыялам (кан’югацыі, трансдукцыі) і эксперыментах па генет. інжынерыі. Адкрыццё і вывучэнне Т. з’явіліся доказам таго, што ДНК — матэрыяльны носьбіт спадчыннасці.
Літ.:
Прозоров АА Генетическая трансформация и трансфекция. М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНСФАРМА́ЦЫЯ (ад лац. transformatio пераўтварэнне) у грамадстве, сацыёлага-паліталагічнае паняцце, якое абазначае якасныя пераўтварэнні грамадскай арганізацыі. Адбываецца, як правіла, у крызісныя эпохі, калі сац. структура страчвае ўстойлівасць і стабільнасць. Асн. этапы Т.: ацэнка стану грамадства як крызіснага; сац. дыягностыка (пошук прычын крызісу і шляхоў выхаду з яго); ліквідацыя ўстарэлай грамадскай сістэмы, якая не адпавядае патрабаванням сац. развіцця; самавызначэнне абноўленага грамадства і планаванне далейшага развіцця. Трансфармацыйныя змены ў грамадстве характарызуюцца складанасцю і непрадказальнасцю развіцця, ростам сац. мабільнасці, абвастрэннем супярэчнасцей паміж чалавекам і грамадскай сістэмай, маргіналізацыяй часткі насельніцтва. Прыклады Т. — сац. працэсы, што адбываліся на мяжы 1980—90-х г. у краінах Цэнтр. Еўропы і з 1990-х г. у постсав. краінах. накіраваныя на рэфармаванне розных сфер жыцця: дэмакратызацыю паліт. і дзярж. сістэм, абнаўленне эканам. асноў грамадства, арыентацыю на рыначную эканоміку, адмаўленне ад поўнага сац. забеспячэння ўсіх слаёў насельніцтва, перамену духоўна-культ. арыенціраў сац. развіцця і інш.
Літ.:
Пригожин А.И. Перестройка: переходные процессы и механизмы. М., 1990;