то́нкасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. то́нкасць то́нкасці
Р. то́нкасці то́нкасцей
то́нкасцяў
Д. то́нкасці то́нкасцям
В. то́нкасць то́нкасці
Т. то́нкасцю то́нкасцямі
М. то́нкасці то́нкасцях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

то́нкасць, -і, ж.

1. гл. тонкі.

2. мн. -і, -ей. Самыя дробныя дэталі, асаблівасці чаго-н.

Ведаць т. справы.

Не ўдавацца ў тонкасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

то́нкасць ж.

1. в разн. знач. то́нкость;

2. то́нкость, утончённость, изы́сканность;

1, 2 см. то́нкі;

3. (подробность) то́нкость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

то́нкасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць тонкага. Тонкасць сукна. Тонкасць віна. Тонкасць думкі.

2. звычайна мн. (то́нкасці, ‑ей). Самыя дробныя дэталі, асаблівасці. У давацца ў тонкасці. Паэтычныя тонкасці. □ Чалавек, які пазнаў тонкасці і тайны сваёй прафесіі, які любіць яе, укладвае ў яе ўсю сваю душу, заўсёды выклікае ў нас павагу. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

то́нкі, -ая, -ае.

1. Невялікі ў папярочным сячэнні, у абхваце.

Тонкія ніткі.

Тонкія пальцы.

Тонкая бярозка.

2. Невялікі па шырыні, вузкі.

Тонкая рыска.

3. Пра гукі, голас: высокі.

Т. голас.

4. Пра твар, рысы твару: не грубы, прыгожа абрысаваны.

Тонкія рысы твару.

5. Складаны, выкананы з вялікай увагай, умела, па-мастацку.

Тонкая работа.

Тонкая разьба.

6. Пра смак, пах і пад.: вытанчаны, не рэзкі.

Т. водар кветак.

7. Пра розум, мысленне, гумар і пад.: гібкі, праніклівы, які схоплівае малапрыметнае.

Т. розум.

Тонкая крытыка.

8. Чуллівы, які ўспрымае самыя слабыя раздражненні (пра органы пачуццяў і іх дзейнасць).

Т. слых.

|| наз. то́нкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ліры́зм, -у, м.

1. Лірычны характар, лірычны змест чаго-н.

Л. паэмы.

2. Чуллівасць у перажываннях, у настроі; мяккасць і тонкасць эмацыянальнага пачатку.

Л. беларускага пейзажу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

утончённость вы́танчанасць, -ці ж., то́нкасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

изы́сканность то́нкасць, -ці ж., вы́танчанасць, -ці ж.; даліка́тнасць, -ці ж.; элега́нтнасць, -ці ж.; згра́бнасць, -ці ж.; см. изы́сканный 2;

изы́сканность вку́са то́нкасцьы́танчанасць, даліка́тнасць) гу́сту;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

то́нкость в разн. знач. то́нкасць, -ці ж.;

то́нкость волокна́ то́нкасць валакна́;

знать что́-л. до то́нкостей ве́даць што-не́будзь да то́нкасцей;

вдава́ться в то́нкости удава́цца ў то́нкасці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Таніна́ ’танчыня’ (Ян.), ’тонкасць’ (Бяльк.), ’тонкая галінка’ (мёрск., ЛА, 1), таніня́тонкасць, танклявасць’ (Варл., Барад.). Параўн. укр. тонина́ ’тс’. Дублетныя адпрыметнікавыя ўтварэнні ад тонкі (гл.) як вынік канкурэнцыі блізкіх па семантыцы суф. ‑ін‑а і ‑ін‑я, проціпастаўленых на частцы моўнай тэрыторыі; апошні мае пераважна паўночную арыентацыю, што, паводле Сцяцко (Афікс. наз., 138), звязана з націскам на аснове, параўн. танкі́ ’тонкі’ (вільн., паст., мядз., Сл. ПЗБ). Станкевіч (Язык, 634) беспадстаўна меркаваў, што мае месца семантычная дыферэнцыяцыя таніна (ад танны, гл.) і таніня (ад тонкі, гл.). Пра пашырэнне суф. ‑ін‑я ў літаратурнай мове гл. Пацюпа ў Станкевіч, Язык, 1169–1170.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)