тло, -а, н. (разм.).

Тое, што сатлела, спарахнела, згніло; тлен, прах, попел.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тло́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. тло́
Р. тла́
Д. тлу́
В. тло́
Т. тло́м
М. тле́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тло (род. тла) ср., разг. (то, что подвержено тлению) тлен м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тло, ‑а, н.

Разм. Тое, што сатлела, спарахнела, згніло; тлен, прах, попел. Згарэла хата. Як бы яе і не было. Курыць яшчэ дым белаваты. А пад тым дымам — попел, тло. Колас. Штосьці вёскі не пазнаць! — Дзе ж пазнаеш? Тло, пажарышча! Дзяргай.

•••

Да тла — усё, поўнасцю, дашчэнту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тло1 ’тое, што сатлела, спарахнела, згніло; тлен, прах, попел’ (ТСБМ, Гарэц., Байк. і Некр.), ’прах, попел, тлен’ (Нас.), тлё ’гніль, парахно’: бадай сена да тлём стала (гом., Рам. 8). Аддзеяслоўны назоўнік ад тлець (< *tъlěti) ’гніць; паціху гарэць’ (гл.) з семантыкай ’вынік працэсу’; сюды ж, відаць, і тля ’?’: нехай цебе тля тлиць (Нас.) у значэнні суб’екта дзеяння (’агонь’?).

Тло2 ’аснова’ (Сцяшк.), ст.-бел. тло ’дно’ (пач. XVII ст., КГС). Укр. тло ’аснова’, рус. дыял. тло ’дно, аснова’, стараж.-рус. тьло ’зямля, грунт, падлога’, польск. tło ’фон; грунт; под у печы’, н.-луж. tło ’падлога, паласа зямлі, краіна’, в.-луж. tło ’падлога’, чэш. дыял. tlo, tla ’дашчаная столь’, славац. tlo ’столь’, славен. tlò, tlà ’грунт, зямля; падлога’, серб.-харв. тло̏ ’тс’, макед. тло ’грунт’, ст.-слав. тьло. З прасл. *tьlo ’дно, аснова, грунт’, роднаснага да *stьlati ’рассцілаць, слаць’. Далей роднаснае да літ. tìlė ’дошчачка з насцілу ў лодцы; палена, шчапа’, tìlės ’дашчаны насціл на дне чаўна’, tìltas ’мост’, pãtalas ’пасцель’, лат. tals, tale ’выбельванне (лёну)’, tilts ’мост’, прус. talus ’падлога’, ст.-в.-ням. dilla, dili ’маснічына’, ст.-ісл. þel ’грунт, аснова’, ст.-ірл. talam ’зямля’, лац. tellūs ’тс’, грэч. τηλίᾱ ’дошка для гульні’, ст.-інд. talam ’раўніна’ на падставе і.-е. *tel‑ ’плоскі’, ’рассцілаць’ (Борысь, 634; ЕСУМ, 5, 584; Фасмер, 4, 65; Брукнер, 571; Махэк₂, 645; Бязлай, 4, 186; Каруліс, 2, 406–407).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цяпля́нішча, ‑а, н.

Абл. Вогнішча. Сапраўды, нядаўна гарэлі Тут школьных паходаў кастры. Цяплянішч яшчэ не паспелі Развеяць сухія вятры. Калачынскі. А потым — мір... Зара ў блакіце... І тло цяплянішч на зямлі... І зноў хада па той арбіце, дзе ногі ўпершыню прайшлі. Ляпёшкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тлен м., уст.

1. (действие) тле́нне, -ння ср.; гніе́нне, -ння ср.;

2. (то, что подвержено тлению) тлен, род. тле́ну м., тло, род. тла ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Датла́ ’датла, зусім’ (БРС). Параўн. укр. дотла́, славац. do tla. У аснове ляжыць спалучэнне *do з словам *tьlo ’аснова, зямля’: укр. тло, ст.-рус. тьло, серб.-харв. тле̏, польск. tło і г. д. (прасл. *tьlo; аб далейшых сувязях гл. у Фасмера, 4, 65). Параўн. таксама Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 178.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́тля ’перад сабой’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Няясна. Карскі (1, 281) параўноўвае нейкае на тлѣ. (на тле) з датла (дотла) ’дашчэнту’, што адносяцца да тло ’глеба, аснова’ (прасл. *tblo), параўн. польск. na tle ’на падставе’, аднак семантыка разглядаемага слова не дазваляе звязаць яго з указаным прыназоўнікавым словазлучэннем. Больш верагодна сувязь з навотляац сябе’, што выводзіцца з навотліў (гл.), у гэтым выпадку адносіны названых слоў былі б падобны да польск. naścież і naoścież ’насцеж’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́талак ’чарэнь, ляжанка па нечы’ (рас., Шатал.). Няясиа; калі параўноўваць з рус. потолок ’столям то можа ўзыходзіць да */ь/ ’зямля, глеба’, гл. тло (Фасмер, 3, 345). Не выключана таксама этымалогія, што належыць Далю (3, 320), аб сувязі з талачыць (ад мачаха) ’убіваць, утоптваць’, што адлюстроўвае тэхналогію складвання печы, тады гэта адпавядае аддзеяслоўным утварэнням з по- са значэннем выніку дзеяння. Параўн. паталок (гл.). Гаўлава (Etym. Brunensia, 24–25) рус. маск. потолока ’гарышча’ суадносіць з прасл. */ь/о ’дашчатая падлога’, ’столь’ з іншай ступенню аблаўта, паралельнай прус. tolus ’падлога’, літ. tiles ’дашчатая падлога ў лодцы’, і аманімічным потолока ’талака’, што ўзыходзіць да прасл. *іьІко (> таўку).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)