сыраква́ша, -ы, ж.
Густое кіслае малако.
|| прым. сыраква́шны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сыраква́ша
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
| Н. |
сыраква́ша |
| Р. |
сыраква́шы |
| Д. |
сыраква́шы |
| В. |
сыраква́шу |
| Т. |
сыраква́шай сыраква́шаю |
| М. |
сыраква́шы |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
сыраква́ша ж. простоква́ша
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сыраква́ша, ‑ы, ж.
Густое кіслае малако. [Цешча] прынесла драчоны, пузаты трохлітровы гарлач і старанна сабрала з яго ўвесь вяршок, аж да сіняватай сыраквашы. Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сыраква́ша ’густое кіслае малако’ (ТСБМ, Шымк. Собр., Касп., Ласт., Бяльк., Сцяшк.; віц., Шн.; Мат. Гом.; усх.-бел., ЛА, 4), сараква́ша (в.-дзв., паст., шчуч., віл., глыб., Сл. ПЗБ), сыро́кваш ’тс’ (кліч., Жыв. сл.). Укр. палес. сираква́ша ’тс’. Да сыры і квасіць (гл.); адносна семантыкі параўн. сырадой, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прастаква́ша, ‑ы, ж.
Тое, што і сыракваша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
простоква́ша ж. сыраква́ша, -шы ж., кі́слае малако́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
лактабацылі́н, ‑у, м.
1. Спец. Асобы грыбок, здольны акісляць малако, падаючы яму лячэбныя ўласцівасці.
2. Сыракваша, прыгатаваная заквашваннем малака такім грыбком.
[Ад лац. lac, lactis — малако і bacillum — бацыла.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сарапо́ня ’вадкае незакіслае малако’ (полац., Нар. сл.), ’сыракваша’ (паст., в.-дзв., Сл. ПЗБ), сарапе́ня ’сыракваша’, ’ежа з круп і вады’ (Касп.), ’сыракваша’ (горац., Нар. словатв.), сарапу́та ’тс’ (Мат. Гом.). Гл. сырапеня.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смакі́ша ‘сыракваша’ (бялын., Нар. сл.). З самакіша, съмакіша (там жа, 55) ад сам і кіснуць (гл.) з суф. ‑j‑a. Параўн. таксама рус. пск., наўг. простоки́ша ‘сыракваша’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)