супрацо́ўніцтва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. супрацо́ўніцтва
Р. супрацо́ўніцтва
Д. супрацо́ўніцтву
В. супрацо́ўніцтва
Т. супрацо́ўніцтвам
М. супрацо́ўніцтве

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

супрацо́ўніцтва ср. сотру́дничество

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

супрацо́ўніцтва, ‑а, н.

1. Удзел у якой‑н. справе, у якой‑н. дзейнасці. Супрацоўніцтва з вядомым вучоным.

2. Сумесныя дзеянні, дзейнасць. Міжнароднае супрацоўніцтва. Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва. □ Сузор’е брацкіх рэспублік Краіны Саветаў паказала свету ўзор наладжвання дзяржаўнага і грамадскага жыцця на новых, сацыялістычных асновах, узор супрацоўніцтва і непарушная, дружбы нацый. Машэраў.

3. Работа ў якой‑н. установе; удзел у якасці аўтара ў якім‑н. органе друку. Безумоўна, супрацоўніцтва Беднага ў беларускай «Звезде» адыграла станоўчую ролю для газеты. Перкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супрацо́ўнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Працаваць сумесна з кім-н., удзельнічаць у агульнай справе.

2. Быць супрацоўнікам (у 2 знач.).

С. у газеце.

|| наз. супрацо́ўніцтва, -а, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сотру́дничество супрацо́ўніцтва, -ва ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тавары́ства

‘супрацоўніцтва, сяброўства’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. тавары́ства
Р. тавары́ства
Д. тавары́ству
В. тавары́ства
Т. тавары́ствам
М. тавары́стве

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

удзе́л¹, -у, м.

Сумесная дзейнасць пры выкананні чаго-н., супрацоўніцтва ў чым-н.

Прыняць у. у спаборніцтвах.

Канцэрт з удзелам вядомых артыстаў эстрады.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экумені́зм, -у, м. (спец.).

Супрацоўніцтва цэркваў розных веравызнанняў з мэтай збліжэння, а ў канчатковым выніку злучэння ўсіх кірункаў хрысціянства і іншых веравызнанняў.

|| прым. экумені́чны, -ая, -ае.

Э. рух.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Супрацо́ўнік ’той, хто працуе разам у якой-небудзь установе, служачы’ (ТСБМ, Ласт.), вытворныя супрацо́ўніцтва, супрацо́ўнічаць (там жа). З су- і кораня прац‑ (гл. праца); калька рус. сотру́дник, сотру́днтать і г. д. Параўн. сучаснае (адваротны дэрыват?) супра́ца ’супрацоўніцтва’ (Беларусіка, 19, 226).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

эвентуа́льны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Магчымы пры пэўных умовах, акалічнасцях. Эвентуальнае супрацоўніцтва.

[Ад лац. eventus — выпадак, выхад.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)