сузо́р’е

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сузо́р’е сузо́р’і
Р. сузо́р’я сузо́р’яў
Д. сузо́р’ю сузо́р’ям
В. сузо́р’е сузо́р’і
Т. сузо́р’ем сузо́р’ямі
М. сузо́р’і сузо́р’ях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

плея́да, -ы, ДМ -дзе, ж. (высок.).

1. Група выдатных дзеячаў пэўнай эпохі ў якой-н. галіне культуры, навукі.

П. выдатных пісьменнікаў.

2. (з вялікай літары), мн. Плея́ды, Плея́д. Вялікая колькасць яркіх зорак у сузор’і Цяльца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сямізо́р’е, ‑я, н.

Сем бачных зорак у сузор’і Вялікай і Малой Мядзведзіцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задыяка́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да задыяка, знаходзіцца ў задыяку. Задыякальныя сузор’і.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мядзве́дзіца, ‑ы, ж.

Самка мядзведзя.

•••

Вялікая Мядзведзіца; Малая Мядзведзіцасузор’і Паўночнага паўшар’я, кожнае з якіх складаецца з сямі зорак і мае форму каўша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўсплыва́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Разм. Усплыць — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. А калі апала на ваду [пяро], — Пасінелі, зашумелі хвалі, .. І сузор’і лілій паўсплывалі... Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фельдма́ршал, ‑а, м.

Вышэйшае генеральскае званне ў рускай дарэвалюцыйнай і некаторых замежных арміях. // Асоба, якая мае гэта званне. У выдатным сузор’і вялікіх сыноў рускага народа ярка ззяе слаўнае.. імя .. Суворава — фельдмаршала і генералісімуса рускай арміі. «Беларусь».

[Ням. Feldmarschall.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стажа́ры ‘сузор’е Вялікая Мядзведзіца’ (мін., зах.-маг., ЛА, 2; Стан.), ‘групы блізка размешчаных зорак у сузор’і Цяльца’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сцяшк.), стажэ́рка ‘Плеяды’ (Касп.). Укр. стожа́ри ‘сузор’е Плеяды’, рус. стожа́ры ‘сузор’е Плеяд, Вялікай Мядзведзіцы’. Паводле Фасмера (3, 764), перанос з стажар (гл.); паводле ЕСУМ (5, 424), гэта другаснае збліжэнне на базе старой назвы Плеяд Валасажа́р (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стажа́р, ‑а, м.

1. Уваткнуты ў зямлю шост, вакол якога кідаецца стог. [Другі спадарожнік:] — Дык гэта Сымонаў хутар? А дзе ж яго гумно? — Вунь там, мусіць, — паказаў першы рукой убок, за хату, дзе тырчаў голы стажар. Галавач.

2. звычайна мн. (стажа́ры, ‑жар). Народная назва групы з блізка размешчаных зорак у сузор’і Цяльца. Ночкай вынікнуць стажары, І бяздонныя амшары Зоркі высцелюць руном. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кані́кулы ’перапынак у занятках для адпачынку навучэнцаў’ (ТСБМ), драг. каніку́лэ ’тс’ (Лучыц-Федарэц., вусн. паведамл.). Відавочна, запазычана з польск. kanikuła ’спякота’ і старое значэнне ’канікулы’, якое з лац. canīcula ’малы сабачка’ (у выражэнні diēs caniculāres) — ад назвы сузор’я Малога Пса і таго перыяду, калі сонца знаходзіцца ў гэтым сузор’і (з 22 ліпеня да 23 жніўня) і стаіць гарачае надвор’е; па гэтай прычыне быў устаноўлены перыяд адпачынку ад заняткаў. Форма мн. ліку на аналогіі з суткі (Фасмер, 2, 180; Шанскі, 2 (К) 44).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)