Стрэ́чанне ‘Грамніцы, свята 2/15 лютага’ (Нас., Байк. і Некр., Гарэц., Др.-Падб., Бяльк., ТС, Ян., Пятк. 2), стрі́тыньне ‘тс’ (пін., Нар. лекс.), стрэ́чэнье ‘пэўны дзень у лютым месяцы, калі, паводле традыцыйных уяўленняў, зіма сустракаецца з вясной’ (ТС), ст.-бел. стретѣнье ‘тс’ (XVI ст., Карскі, 1, 357). Укр. стрі́чэння, стрі́тэння, рус. сре́тенье ‘тс’, ц.-слав. сърѣтение господьне, літаральна ‘сустрэча’ (свята ў памяць сустрэчы старца Сімеона з Хрыстом-дзіцянём). Да стрэць, стрэча 1 (гл.); калька грэч. ή υπαπαντή τοῦ κυρίον (Сразнеўскі, 3, 819). Гл. Фасмер, 3, 740.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыстрэ́чны ’грамнічны’, прыстрэ́чные свечкі ’свечкі, пасвячоны на грамніцы’ (ТС). Відаць, да прыстрэ́к (гл.), таму што гэтыя свечы ўжываліся супраць сурокаў, або да Стрэчанне ’грамніцы’ (Гарэц.), г. зн. ’пасвячоны на Стрэчанне’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Стрэ́ценне, стры́тыванне, стрі́тынне ‘Грамніцы, традыцыйнае свята 2/15 лютага’ (пін., стол., Нар. лекс.). Гл. стрэчанне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыабрэ́ць ’набыць’ (віл., Сл. ПЗБ). Пры адсутнасці бяспрэфікснай формы хутчэй за ўсё запазычана з рус. приобрести ’тс’, параўн. іркуц. приобрекчи́ ’тс’; аднак наяўнасць старой карпата-палескай ізалексы, укр. приобрі́ти ’прыдбаць’ — прыобры́ты ’тс’ (Клімчук, Бел.-укр. ізал., 35) сведчыць пра зыходную ц.-слав. форму обрѣсти ’знайсці’, роднасную сустрэць, стрэчанне (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)