Стрэ́чанне ‘Грамніцы, свята 2/15 лютага’ (Нас., Байк. і Некр., Гарэц., Др.-Падб., Бяльк., ТС, Ян., Пятк. 2), стрі́тыньне ‘тс’ (пін., Нар. лекс.), стрэ́чэнье ‘пэўны дзень у лютым месяцы, калі, паводле традыцыйных уяўленняў, зіма сустракаецца з вясной’ (ТС), ст.-бел. стретѣнье ‘тс’ (XVI ст., Карскі, 1, 357). Укр. стрі́чэння, стрі́тэння, рус. сре́тенье ‘тс’, ц.-слав. сърѣтение господьне, літаральна ‘сустрэча’ (свята ў памяць сустрэчы старца Сімеона з Хрыстом-дзіцянём). Да стрэць, стрэча 1 (гл.); калька грэч. ή υπαπαντή τοῦ κυρίον (Сразнеўскі, 3, 819). Гл. Фасмер, 3, 740.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)