спе́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак., каго.

Загадаць або прымусіць спешыцца.

С. коннікаў.

|| незак. спе́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спе́шыць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. спе́шу спе́шым
2-я ас. спе́шыш спе́шыце
3-я ас. спе́шыць спе́шаць
Прошлы час
м. спе́шыў спе́шылі
ж. спе́шыла
н. спе́шыла
Загадны лад
2-я ас. спе́ш спе́шце
Дзеепрыслоўе
прош. час спе́шыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

спе́шыць сов. спе́шить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спе́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак.

1. каго. Загадаць або прымусіць спешыцца, злезці з коней. Спешыць коннікаў.

2. Тое, што і спешыцца. Грэбля была зусім блізка ад таго месца, дзе спешылі партызаны. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спе́шваць гл. спешыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спе́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да спешыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спе́шить сов. спе́шыць; (заставить сойти с коня — ещё) ссадзі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спе́шаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад спешыць.

2. у знач. прым. Які злез з каня, спешыўся. На дварэ стаяў бранявік і спешаны атрад. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Спяшы́ць ‘імкнуцца хутчэй ісці, рабіць’ (Сл. ПЗБ), спешы́ць ‘тс’ (ТС), спяша́цца ‘тс’ (ТСБМ). Укр. спіши́ти, рус. спеши́ть, ст.-рус. спѣшити, польск. spieszyć się, в.-луж. spěšić, н.-луж. spěšyś, чэш. spíšiti, славен. spẹ̑šiti ‘прыспешваць, паскараць, спяшыць’, балг. спеша, ст.-слав. спѣшити. Прасл. *spěšiti вытворнае ад *spěxъ (гл. спех). Гл. Фасмер, 3, 735; Шустар-Шэўц, 1138–1139; Бязлай, 3, 296–297.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)