спатка́нне
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
спатка́нне |
спатка́нні |
| Р. |
спатка́ння |
спатка́нняў |
| Д. |
спатка́нню |
спатка́нням |
| В. |
спатка́нне |
спатка́нні |
| Т. |
спатка́ннем |
спатка́ннямі |
| М. |
спатка́нні |
спатка́ннях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
спатка́нне, -я, мн. -і, -яў, н.
1. гл. спаткацца, спаткаць.
Нечаканае с.
2. Сустрэча закаханых, звычайна па ранейшай дамоўленасці.
Дзяўчына спяшаецца на с.
◊
Да спаткання — да сустрэчы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спатка́нне ср.
1. встре́ча ж.;
нечака́нае с. — неожи́данная встре́ча;
2. свида́ние;
дзяўчы́на спяша́ецца на с. — де́вушка спеши́т на свида́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
спатка́нне, ‑я, н.
1. Сустрэча з кім‑, чым‑н. пры руху з супрацьлеглых бакоў. Ніхто .. [Балеслава] .. больш не бачыў, толькі Зося — раз, у тую ўтрапёную хвіліну свайго ненаўмыснага момантнага спаткання з ім. Чорны. Наступнага спаткання астэроіда з Зямлёй трэба чакаць некалькі год. Гамолка. // Часовае сумеснае знаходжанне дзе‑н., звязанае з прыходам, прыездам каго‑н. Адбылося незабыўнае спатканне партызан з франтавікамі. Брыль. То, часам, смехам, а то ў злосці Перамывалі панам косці, Рашалі розныя пытанні Наконт сяброўскага спаткання. Колас. Па прапанове Марыны, У гонар спаткання, Быў там суботнік абвешчаны Пасля снядання. Куляшоў.
2. Сустрэча, звычайна ўмоўленая, дзвюх або некалькіх асоб. Спатканне з Валько і Задруцкім крышачку адкладвалася, але шкадаваць аб гэтым не прыйшлося. Дадзіёмаў. Скашынскі чакаў спаткання з Курачкам і гутаркі з Казікам. Чарнышэвіч. // Сустрэча з кім‑н., хто знаходзіцца ў бальніцы, турме і пад.; наведанне такой асобы. Турэмны наглядчык ніколі не паклікаў мяне ў пакой для спатканняў. Асіпенка. // Сустрэча закаханых, звычайна па ранейшай дамоўленасці. І вось гэта выпадковае спатканне абудзіла ў Кузьмы пачуцці зноў. Дуброўскі. На апошнім спатканні дамовіліся згуляць у кастрычніку вяселле. Пальчэўскі.
•••
Да спаткання — да сустрэчы. Вер нам цвёрда, Зямля! І чакай нас, Зямля! Да спаткання, да хуткай сустрэчы! Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спатка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.
1. з кім-чым. Трапіцца насустрач, сысціся з кім-н., рухаючыся з супрацьлеглых бакоў.
С. на вуліцы.
2. з кім. Сысціся для сумеснага правядзення часу, па справе, для спартыўнай барацьбы, спаборніцтва; убачыцца з кім-н.
Спаткаліся мацнейшыя шахматысты.
3. Выявіцца, трапіцца.
У кнізе спаткаліся вельмі цікавыя цытаты.
|| незак. спатыка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз. спатка́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спатка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.
1. Убачыць, ідучы насустрач або прыйшоўшы куды-н.
С. аднавяскоўца ў горадзе.
2. Выйсці прывітаць каго-н., прыняць.
С. гасцей ля веснічак.
3. Дачакацца наступлення, з’яўлення, надыходу і пад. чаго-н.
С. світанне ў полі.
4. Спасцігнуць каго-н., надарыцца каму-н.
Спаткала яго нейкае ліха.
|| незак. спатыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. спатка́нне, -я, н. (да 1—3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
встре́ча ж. сустрэ́ча, -чы ж.; (свидание) спатка́нне, -ння ср.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Сустрэ́ча ’спатканне’ (ТСБМ, Нас., Касп., Ласт., Яруш., Растарг.). Гл. стрэча 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ра́нтка ’загадзя ўмоўленае спатканне’ (Сцяшк. Сл.). З польск. randka ’тс’, гл. рандавус.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Наворышча ’нечаканае (выпадковае) спатканне’ (Бяльк.). Ад наўрацца ’выпадкова набрысці, нечакана сустрэцца’. Гл. наўрышча.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)