спарыння́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. спарыння́
Р. спарынні́
Д. спарынні́
В. спарынню́
Т. спарыннёй
спарыннёю
М. спарынні́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

спарыння́ ж., бот. спорынья́, головня́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спарыння́, ‑і, ж.

Паразітны грыб, што выклікае хваробу злакавых раслін, пры якой у каласах жыта, пшаніцы, ячменю замест зерня ўтвараюцца чорныя ражкі. [Санька] знайшоў на паласе нейкі чорны пылок і сказаў, што гэта расце спарыння, вялікі шкоднік збажыны, што яе трэба знішчаць. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Спарыння́ ‘паразітны грыб на збожжы, Claviceps purpurea Tul. (L.)’ (ТСБМ), спары́ня, спарыня́, спары́ння ‘тс’ (Шчарб.; шчуч., мядз., глыб., в.-дзв., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. споринья́ ‘тс’, рус. спорынья́ ‘тс’, ‘поспех, працвітанне, прыбытак’, стараж.-рус. спорыня ‘багацце, лішак; ураджай’. Да спор1. Паводле Трубачова (гл. Фасмер, 3, 738), пераход да значэння ‘спарыння’, мабыць, меў эўфемістычны характар, хутчэй за ўсё, на базе знешняга падабенства зросшыхся каласоў (гл. спор, спарыш) з каласамі, заражанымі Claviceps purpurea.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спорынья́ бот. спарыння́, -нні́ ж., са́жа, -жы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Смяце́йспарыння’ (Сцяшк., Нар. словатв.), ‘галаўня (хвароба раслін)’ (Сл. ПЗБ), смяце́нь (сметэ́нь) ‘тс’ (Шатал.). Гл. сняцей.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піражок, піражкі́спарыння’ (паст., бярэз., круп., Сл. ПЗБ; Мат. Маг.; карм., рагач., чач., Мат. Гом.; Бяльк.), пірагі, піражок ’тс’ (усх.-бел., ЛА, 2). У выніку семантычнага пераносу паводле падабенства, як і іншыя пераносы лексемы піражкі: брагін. ’каташкі’, ’суквецці на бярозе’ (Шатал.), пры ад’ідэацыі ’ражкі, рожкі’, параўн. ражок, рага́кспарыння’ (ЛА, 2, Сл. ПЗБ), якая адыграла вялікае значэнне пры ўтварэнні назвы спарынні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рага́кспарыння ў жыце’, рога́к, рагакі́, рогакі́ ’тс’ (ЛА, 2). Ад рог (гл.). Метафарычны перанос па форме, параўн. рагавік2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малянчу́к ’чорны арэх’ (ганц., люб.), ’спарыння’, малянчуковае зе́рне ’тс’ (ганц., Сл. ПЗБ). Да мала́нка1 (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 178.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́гак ’хвароба злакавых раслін, сажа’ (ПСл). З рог1 у выніку пераносу значэння паводле падабенства. Параўн. рогспарыння, чорныя рожкі альбо матачныя рожкі’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)