Піражок, піражкі́ ’спарыння’ (паст., бярэз., круп., Сл. ПЗБ; Мат. Маг.; карм., рагач., чач., Мат. Гом.; Бяльк.), пірагі, піражок ’тс’ (усх.-бел., ЛА, 2). У выніку семантычнага пераносу паводле падабенства, як і іншыя пераносы лексемы піражкі: брагін. ’каташкі’, ’суквецці на бярозе’ (Шатал.), пры ад’ідэацыі ’ражкі, рожкі’, параўн. ражок, рага́к ’спарыння’ (ЛА, 2, Сл. ПЗБ), якая адыграла вялікае значэнне пры ўтварэнні назвы спарынні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)