Малянчу́к ’чорны арэх’ (ганц., люб.), ’спарыння’, малянчуковае зе́рне ’тс’ (ганц., Сл. ПЗБ). Да мала́нка 1 (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 178.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)