слізня́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Род малюска, які не мае ракавіны.

2. перан. Пра бязвольнага, нікчэмнага чалавека (разм., зневаж.).

|| прым. слізняко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слізня́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. слізня́к слізнякі́
Р. слізняка́ слізняко́ў
Д. слізняку́ слізняка́м
В. слізняка́ слізняко́ў
Т. слізняко́м слізняка́мі
М. слізняку́ слізняка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

слізня́к, -ка́ м.

1. зоол. слизня́к, сли́зень;

2. разг., презр. слизня́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

слізня́к, ‑а, м.

1. Беспазваночная жывёліна атрада малюскаў, якая амаль страціла ракавіну. У траве на балоце і ў чарналессі процьма жыўнасці: ляніва скачуць .. жабы, тлустыя, зеленаватыя і жоўтыя слізнякі бясконца ліжуць лісце, траву. Бяспалы.

2. Разм. зневаж. Пра бязвольнага, бесхарактарнага, нікчэмнага чалавека. Ваня павінен даказаць, што ён не слізняк, не прыстасаванец. Новікаў. [Лабановіч:] — Але справа не ў гэтым: слізнякі мы, бязвольнікі, людзі без цвёрдага грунту. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сли́зень зоол. смоўж, род. смаўжа́ м., слізня́к, -ка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Слі́зеньслізняк, смоўж’ (Ян., ТС), слі́зянь ‘вераценца’ (віл., Сл. ПЗБ), параўн. укр. сли́зень ‘тс’. Да слізкі (гл.) па тыпу слівень, слімень (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

слизня́к

1. зоол. смоўж, род. смаўжа́ м.; слізня́к, -ка́ м.;

2. перен. разле́злік, -ка м., размазня́, -ні́ м. и ж., плюга́вец, -га́ўца м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сліма́к, ‑а, м.

1. Малюск, які мае ракавіну і рухаецца вельмі марудна. [Мядзведзіца] пераварочвала старыя, трухлявыя калоды.. і ў чорнай вільготнай глебе заўсёды знаходзіла пад імі мноства тлустых лічынак, чарвей і слімакоў. В. Вольскі. // Малюск, амаль пазбаўлены ракавіны; слізняк. Корміцца язь насякомымі і іх лічынкамі, рознымі чарвякамі, слімакамі і водарасцямі. Матрунёнак.

2. Разм. зневаж. Пра бязвольнага, бесхарактарнага чалавека. [Маці:] — Бацька кажа — [Юрка] проста нікчэмны, слімак. Карпаў. [Сцяпан] лаяў сябе: баязлівец, слімак; папракаў: так ніколі нічога не даб’ешся, — але саўладаць з прыкрай кволасцю не мог. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скле́зень ‘малы, малеча’ (Нас., Касп., Бяльк.), ‘пра слабую, худую (звычайна маладую) істоту’ (Янк. Маг., Барад.), ‘хілае, капрызнае дзіця’ (Юрч., Яўс.), ‘худы чалавек, няўдаліца’ (Сл. рэг. лекс.), ‘слізень’ (Бяльк.), склязнёнак ‘фізічна слабая істота’ (Мядзв.), ‘нованароджанае недаразвітае дзіця’ (Мат. Маг.). Панюціч (Лексіка, 86) выводзіцца ад скліць ‘скуліць, ныць’ (гл.), параўн. скліза ‘кволае, хваравітае дзіця’ (Юрч.), што ў далейшым было набліжана да склізкі (гл.), параўн. склізня́ ‘смоўж’, ‘капрызная дзяўчынка’, ‘слізота, галалёд’ (Яўс.), склі́зеньслізняк’, ‘нікчэмны чалавек’ (Нар. Гом.). Не выключаны, як пачатковая аснова, дзеяслоў склець ‘чэзнуць’ (гл.). Аб суф. ‑з(а), ‑ень, ‑інь, якія ўтвараюць экспрэсіўныя назвы асоб, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38, 41, параўн. слімаза, слімень (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сліма́к ‘малюск, які мае ракавіну і рухаецца вельмі марудна’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Жыв. св.), ‘смоўж’ (Нас., Гарэц., Бяльк., Байк. і Некр., Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТС), ‘палявы смоўж’ (Касп.), слюма́кслізняк, смоўж’ (віц., Жыв. НС), сляма́к ‘тс’ (Сл. ПЗБ). Укр. слима́к, польск. ślimak ‘смоўж, слімак’, чэш., славац. slimák ‘тс’, балг. сли́мак ‘смоўж, Helix’, макед. дыял. сли́мок ‘тс’. Праслав. *slimakъ, роднаснае грэч. λείμαξ, Р. скл. λείμακος ‘смоўж без ракавіны’, лац. līmāx, ‑ācis ‘слімак’, ст.-ісл. slím ‘слізь, глей’, с.-н.-ням. slîm ‘ціна, гразь’, ірл. slenum ‘гладкі’, якія да і.-е. *(s)leim‑ ‘слізкі’. Гл. таксама сліна і роднасныя (слімак пакідае пасля сябе сліністы след — гл. Махэк₂, 554; Траўман, 269; іншую літ-py гл. Фасмер, 3, 672; Трубачоў, Проспект, 79). Карскі (Белорусы, 157) меркаваў пра польскае пасрэдніцтва праз збліжэнне з лац. limax, што не мае падстаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)