скле́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. скле́ю скле́ем
2-я ас. скле́еш скле́еце
3-я ас. скле́е скле́юць
Прошлы час
м. скле́ў скле́лі
ж. скле́ла
н. скле́ла
Загадны лад
2-я ас. скле́й скле́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час скле́ючы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

склець, е́ю, ‑е́еш, ‑е́е; незак.

Абл. Зябнуць, мерзнуць, стыць. [Сымон Мікуць:] Мы толькі ўдвух з канём былі сёння на полі. Дождж ідзе, а мы склеем удвух. Чорны. Склелі дрэвы, склелі будынкі. Ракаталі, заходзілася на марозе трактары. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скле́ць ‘зябнуць, мерзнуць, стыць’ (ТСБМ; кіраў., Нар. сл.), ‘гібець, чэзнуць’ (ТС). Параўн. укр. дыял. склі́ти ‘чэзнуць, уміраць’, славен. skleti, skeleti ‘прычыняць востры рэзкі боль’. Паводле Бязлая (Eseji, 106), з прасл. *tъsklěti, рэфлексы якога захаваліся ва ўкр. тоскли́вий, рус. тоскли́вый, польск. ckliwy, н.-луж. tesliwy, чэш. tesklivý. Сюды ж рус. скли́во ‘млосна, моташна’, цкли́во ‘тс’, польск. ckliwo ‘моташна, нудна’, славац. cklivo ‘тс’, што ўзыходзяць да *tъska ‘сум, гора’ (гл. таскаваць). Гл. Фасмер, 4, 642; Слаўскі, 1, 106; ЕСУМ, 5, 276–277. Шывіц–Дулар (Зб. Лекаву, 318–323) мяркуе, што ў аснове славенскага дзеяслова назоўнік *kъlъ ‘расток’ і ‘зуб’ (гл. ікол), ад якога ўтвораны дзеясловы *kъlěti і *kъkiti, што маюць адпаведныя формы з рухомым s‑. Параўн. скліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скліць1 ‘скуліць, ныць’ (Касп.). Магчыма, іншая ступень чаргавання да склець (гл.).

Склі́ць2 ‘шкліць’ (Нас.). Гл. шкліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скле́рны ‘сыры, халодны’: сёння такі склерны дзень (Сцяшк. Сл.). Відаць, да склець (гл.) або сапсаванае рус. скве́рный, гл. скве́рня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Склём ‘холад’ (барыс., Жд. 2). Да склець (гл.). Няяснае словаўтварэнне; гіпатэтычна тут можна меркаваць аб форме дзеяслова *скленіць, тады першапачаткова аддзеяслоўны субстантыў *склён.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скнепа ‘скнара, жмінда’ (Шымк. Собр.). Няясна; магчыма, да кніпаць ‘вязаць’ (гл.), што лічыцца балтызмам (Лаўчутэ, Балтизмы, 68), або роднаснае ўкр. скні́ти ‘ныдзець, мучыцца’, якое звязана з склець, гл. (ЕСУМ, 5, 276). Менш верагодная сувязь з рус. скни́па ‘вош’ (< с.-грэч. σκνίπα ‘камар, блыха’, гл. Фасмер, 3, 643).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мерзнуць, стыць, застываць, зябнуць, калець, дубець, дубянець, заходзіцца; халадаць, карчанець, крэпнуць (разм.); склець (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Скле́зень ‘малы, малеча’ (Нас., Касп., Бяльк.), ‘пра слабую, худую (звычайна маладую) істоту’ (Янк. Маг., Барад.), ‘хілае, капрызнае дзіця’ (Юрч., Яўс.), ‘худы чалавек, няўдаліца’ (Сл. рэг. лекс.), ‘слізень’ (Бяльк.), склязнёнак ‘фізічна слабая істота’ (Мядзв.), ‘нованароджанае недаразвітае дзіця’ (Мат. Маг.). Панюціч (Лексіка, 86) выводзіцца ад скліць ‘скуліць, ныць’ (гл.), параўн. скліза ‘кволае, хваравітае дзіця’ (Юрч.), што ў далейшым было набліжана да склізкі (гл.), параўн. склізня́ ‘смоўж’, ‘капрызная дзяўчынка’, ‘слізота, галалёд’ (Яўс.), склі́зень ‘слізняк’, ‘нікчэмны чалавек’ (Нар. Гом.). Не выключаны, як пачатковая аснова, дзеяслоў склець ‘чэзнуць’ (гл.). Аб суф. ‑з(а), ‑ень, ‑інь, якія ўтвараюць экспрэсіўныя назвы асоб, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38, 41, параўн. слімаза, слімень (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)