светлавало́сы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. светлавало́сы светлавало́сая светлавало́сае светлавало́сыя
Р. светлавало́сага светлавало́сай
светлавало́сае
светлавало́сага светлавало́сых
Д. светлавало́саму светлавало́сай светлавало́саму светлавало́сым
В. светлавало́сы (неадуш.)
светлавало́сага (адуш.)
светлавало́сую светлавало́сае светлавало́сыя (неадуш.)
светлавало́сых (адуш.)
Т. светлавало́сым светлавало́сай
светлавало́саю
светлавало́сым светлавало́сымі
М. светлавало́сым светлавало́сай светлавало́сым светлавало́сых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

светлавало́сы светловоло́сый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

светлавало́сы, ‑ая, ‑ае.

Са светлымі валасамі; бялявы. Радыст, маленькі светлавалосы хлопец, корпаўся каля сваёй скрынкі, стоячы на каленях. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

светловоло́сый светлавало́сы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бландзі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Светлавалосы мужчына.

|| ж. бландзі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

светла... і светла-.

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па знач. слову «светлы» (у 3 і 4 знач.), напр.: светлавалосы, светлатвары; светла-жоўты, светла-сіні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

светла...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «светлы» (у 3 знач.), напрыклад: светлавалосы, светлатвары.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ру́сы ’светла-карычневы з шараватым ці жаўтаватым адценнем (пра валасы)’ (ТСБМ). Укр. ру́сий ’русы’, рус. ру́сый ’тс’, польск. rusy, чэш. rusý ’светлавалосы, цялеснага колеру’, славац. rusý ’тс’, славен. rȗs ’чырвоны, жоўты’, серб.-харв. ру̏с ’тс’, балг., макед. рус ’светлавалосы’. З прасл. *rusъ, *rudsъ, роднаснага да руда, руды, рыжы (гл.). Індаеўрапейскія паралелі — літ. raũsvas ’чырванаваты’, rùsvas ’цёмна-карычневы’, rusė́ti ’тлець’, ruslės ’прысак’, лат. rusls ’карычневы’, rûsa ’іржа’, лац. russus ’чырвоны, рыжы’ і інш. (Фасмер, 3, 521–522; Бязлай, 3, 208; ESJSt, 13, 781).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чыно́ўніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да чыноўніка, чыноўніцтва. На тым, што гуляў фігуркамі, быў сціплы чыноўніцкі сурдут: ён служыў на чыгунцы і нават з аблічча быў тыповы служачы — ціхі, сціплы, светлавалосы, з трохі вінаватай усмешкаю. Караткевіч. Выступленне [Яўгеніі Васільеўны], можа, і прагучала крыху дзіўна для тых, хто прывык да чыноўніцкай сухасці і цвілі, ад якіх вяне лісце. Хадановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Палавы́ 1 ’які мае бледна-жоўты колер’ (ТСБМ, Гарэц., Мал., Сцяшк. МГ, Бяльк., Булг., Нар. сл.), полову́ ’тс’ (ТС). Рус. поло́вый, полово́й ’бледна-жоўты, бляклы’, укр. поло́вий ’жоўты, чырвона-жоўты’, ст.-рус. половъ ’бледна-жоўты, бляклы’, ст.-слав. плавъ, польск., в.-, н.-луж. płowy ’бляклы, саламяны’, чэш., славац. plavý ’бляклы, буланы, бледна-жоўты’, серб.-харв. пла̑в, пла́ва, пла́во ’блакітны, светлавалосы’, славен. plàv, pláva ’блакітны’, балг. плав ’бледна-жоўты’. Прасл. polvъ. Роднасныя літ. pal̃vas ’буланы, бледна-жоўты’, ст.-в.-ням. falo ’бляклы, бледны, светлавалосы’, ст.-інд. palitás ’стары, сівы’, palitám ’сівыя валасы’, грэч. πολιός ’шэры’, лац. раlteō ’бледны’, pallidus ’бледны’ і інш. (Траўтман, 205; Вальдэ-Гофман, 2, 239; Фасмер, 3, 313; у Фасмера гл. і інш. літ-ру).

Палавы́ 2 ’хлеб, у якім палова жытняй мукі’ (Касп.), паловэ́й (хлеб) ’тс’ (Шн. 3, Нік. Очерки). Ад пол‑, палова (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)