само́та, -ы, ДМ само́це, ж.

1. Адзінота, знаходжанне ў адзіноцтве.

Застацца ў самоце.

2. Стан, самаадчуванне самотнага; смутак, туга.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

само́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. само́та
Р. само́ты
Д. само́це
В. само́ту
Т. само́тай
само́таю
М. само́це

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

само́та ж.

1. грусть, тоска́, уны́ние ср.;

2. уедине́ние ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

само́та, ‑ы, ДМ самоце, ж.

1. Адзінота, знаходжанне ў адзіноцтве. Пісар Васількевіч сядзеў у сваім запаветным пакойчыку, дзе ён часта любіў заставацца ў самоце. Колас.

2. Стан, самаадчуванне самотнага; смутак, туга. У роспачы і самоце, Аляксей ішоў сам не ведаючы куды. Вітка. Не плач, шматпакутная маці! Мы прыйдзем і ласкай сагрэем тваё набалелае сэрца, І знікне самота з вачэй. Панчанка. / у вобразным ужыв. Самота выльецца слязамі, Як хмара цёмная — дажджом. Лось. Нылі тэлефонныя правады, выплаквалі ў адвечны прастор сваю самоту. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Само́та ’адзінота, паходжанне ў адзіноцтве’, само́тны. Лічачы па націску, з польск. samota, samotny ’тс’, якія да sam (гл. сам).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

одино́чество ср. адзіно́та, -ты ж.; адзіно́цтва, -ва ср., само́та, -ты ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адзінота, адзіноцтва, самота

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

га́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. гас, ‑ла і ‑нуў, ‑нула; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пераставаць гарэць, свяціць; тухнуць. Гаслі зоркі. □ Гаслі і астывалі патрошкі і вугельчыкі, пакрываючыся лёгкім белым попелам. Колас. Промень гаснуў, і наваколле ахіналі мяккія змрокі. Карпаў.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Памяншацца, знікаць (пра пачуцці, веру, жаданні і пад.). Гасне туга, адыходзіць самота. Панчанка. Кляновіч адчувае ў гутарцы з сябрамі, што крыўда паволі гасне ў яго грудзях. Пестрак.

3. перан. Слабець, траціць сілы; чахнуць. Барташэвіч гас і згараў увачавідкі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тамі́ць, тамлю, томіш, томіць; незак.

1. каго-што. Мучыць, знясільваць (цяжкай, непасільнай працай). Хутарская кожнадзённая работа вельмі таміла .. [Зосю]. Чорны.

2. каго-што. Прычыняць фізічныя або маральныя пакуты. Стоцкі таміў інжынера спецыяльнымі пытаннямі, быццам усё жыццё меў справу з электрастанцыямі. Карпюк. Але гэтыя малюнкі тамілі вочы і засмучалі сэрца, і чалавек мімаволі стараўся знайсці, нешта такое, на чым можна было б адпачыць і заспакоіцца. Колас. // Пакутліва турбаваць, гнясці (пра пачуцці, думкі і пад.). «За чэрствы кавалак хлеба, За шклянку халоднай вады — Хіба ж чалавеку трэба Гэтулькі зносіць бяды?» Праклятае гэта пытанне Таміла цябе [Рэдыку] не раз. Глебка. Ночы былі светлыя, такія ціхія, што калі Міканор прыходзіў з вячорак, душу таміла самота. Мележ.

3. што. Спец. Вытрымліваць у пэўных умовах для атрымання неабходных якасцей. Таміць цэлюлозу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уедине́ние ср.

1. (действие) адасабле́нне, -ння ср.; неоконч. адасо́бліванне, -ння ср.;

2. (одиночество) само́та, -ты ж.; адзіно́та, -ты ж.; (обособленность) адасо́бленасць, -ці ж.; (тихое место) заці́шак, -шку м.;

он лю́бит уедине́ние ён лю́біць само́ту (адзіно́ту);

он жил в уедине́нии ён жыў у адзіно́це;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)