сад, -а і -у, М -дзе, мн. сады́, -о́ў, м.

1. -у. Участак зямлі, засаджаны дрэвамі, кустамі, кветкамі.

Пасадзіць с.

2. -а. Тое, што і дзіцячы сад.

Забраць з сада дзяцей.

Батанічны садсад, у якім з навуковай мэтай вырошчваюць розныя расліны.

Дзіцячы сад — выхаваўчая ўстанова для дзяцей дашкольнага ўзросту.

Зімні сад — спецыяльнае цёплае, зашклёнае памяшканне для вырошчвання кветак, раслін; аранжарэя.

|| памянш. садо́к, -дка́, мн. -дкі́, -дко́ў, м. і са́дзік, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. садо́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

са́д

‘установа’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. са́д сады́
Р. са́да садо́ў
Д. са́ду сада́м
В. са́д сады́
Т. са́дам сада́мі
М. са́дзе сада́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

са́д

‘участак зямлі’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. са́д сады́
Р. са́ду садо́ў
Д. са́ду сада́м
В. са́д сады́
Т. са́дам сада́мі
М. са́дзе сада́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сад сад, род. са́ду м.; (учреждение) сад, род. са́да м.;

фрукто́вый сад фрукто́вы сад;

разби́ть сад пасадзі́ць (расплані́раваць) сад;

развести́ сад разве́сці сад;

зи́мний сад зімо́вы (зі́мні) сад;

ботани́ческий сад батані́чны сад;

зоологи́ческий сад заалагі́чны сад;

де́тский сад дзіця́чы сад.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сад (род. са́ду, (в терминологических сочетаниях) са́да) м. сад;

фрукто́вы с. — фрукто́вый сад;

батані́чны с. — ботани́ческий сад;

зі́мні с. — зи́мний сад;

дзіця́чы с. — де́тский сад

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сад, ‑а і ‑у, М ‑дзе; мн. сады, ‑оў; м.

1. ‑у. Участак зямлі, засаджаны дрэвамі, кустамі і кветкамі; дрэвы, кветкі, якія растуць на гэтым участку. Фруктовы сад. Пасадзіць сад. □ Сад у нас харошы: На газонах Мак чырвоны, Ружы і гарошак. А. Александровіч. А бульбу садзяць, калі ўжо зусім цёпла, калі цвітуць сады. Брыль.

2. ‑а. Разм. Тое, што і дзіцячы сад. Разгаварыліся толькі вечарам у Танінай кватэры, калі .. [Віктар] прыйшоў у госці. Таня к таму часу забрала з сада Андрэйку. Паўлаў.

•••

Батанічны сад — навуковая і культурна-асветная ўстанова, якая займаецца зборам, вывучэннем і дэманстрацыяй розных раслін.

Дзіцячы сад — выхаваўчая ўстанова для дзяцей дашкольнага ўзросту.

Заалагічны сад — тое, што і заалагічны парк (гл. парк).

Зімні сад — спецыяльнае памяшканне для кветак, раслін; аранжарэя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сад ’участак зямлі, засаджаны дрэвамі, кустамі і кветкамі; дрэвы, кветкі, якія растуць на гэтым участку’, дыял. ’карма ў невадзе, мяшок пасярод яго, куды трапляе рыба’ (віц., Нар. лекс.), ’пасад у гумне’ (Нас.), ’верхні і ніжні млынарскія каменні’ (Некр.), ’грыбная калонія ў лесе’ (Яшк.). Да садзіць, сесці. У першым значэнні агульнаславянскае і праславянскае: рус., укр. сад, стараж.-рус. садъ ’дрэва, расліны, гай, сад’, ст.-слав. садъсад’, польск. sadсад, парк’, в.-луж., н.-луж. sad ’садавіна; сад’, чэш., славац. sadсад, насаджэнне’, серб.-харв. са̑д ’новае насаджэнне’, славен. sȃd ’плод; плантацыя’, балг., макед. сад ’насаджэнне’. Праслав. *sadъ ’пасадка’, старая аснова на ‑ŭ (Мейе, RS 6, 131). Бліжэйшыя адпаведнікі ў ст.-інд. sadá ’язда вярхом, сядзенне’, ст.-ісл. sót ’сажа’, гл. Траўтман, 259 і наст.; Майргофер, 3, 473; Фасмер, 3, 543 і наст.; Брукнер, 478 і наст.; Махэк₂, 539, Сной₁, 550; Шустар-Шэўц, 2, 1263; Борысь, 537. Сад у значэнні ’дзіцячы сад’ з рус. сад ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

я́слі-сад

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. я́слі-сад я́слі-сады́
Р. я́сляў-са́да я́сляў-садо́ў
Д. я́слям-са́ду я́слям-сада́м
В. я́слі-сад я́слі-сады́
Т. я́слямі-са́дам я́слямі-сада́мі
М. я́слях-са́дзе я́слях-сада́х

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сад-я́слі

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сад-я́слі сады́-я́слі
Р. са́да-я́сляў садо́ў-я́сляў
Д. са́ду-я́слям сада́м-я́слям
В. сад-я́слі сады́-я́слі
Т. са́дам-я́слямі сада́мі-я́слямі
М. са́дзе-я́слях сада́х-я́слях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

я́сли-сад я́слі-сад, род. я́сляў-са́да ед. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)