ружэ́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ружэ́йны ружэ́йная ружэ́йнае ружэ́йныя
Р. ружэ́йнага ружэ́йнай
ружэ́йнае
ружэ́йнага ружэ́йных
Д. ружэ́йнаму ружэ́йнай ружэ́йнаму ружэ́йным
В. ружэ́йны (неадуш.)
ружэ́йнага (адуш.)
ружэ́йную ружэ́йнае ружэ́йныя (неадуш.)
ружэ́йных (адуш.)
Т. ружэ́йным ружэ́йнай
ружэ́йнаю
ружэ́йным ружэ́йнымі
М. ружэ́йным ружэ́йнай ружэ́йным ружэ́йных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ружэ́йны руже́йный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ружэ́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ружжа. З самай раніцы ўсё кругом напоўнілася громам артылерыі і кулямётна-ружэйнай страляніны. М. Ткачоў. // Прызначаны для ружжа. Ружэйны патрон. Ружэйнае масла.

2. Які праводзіцца з ружжом. Ружэйны прыём.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ружжо́, -а́, мн. ру́жжы іліч. 2, 3, 4) ружжы́, ру́жжаў, н.

Ручная агнястрэльная зброя з доўгім ненаразным ствалом.

Паляўнічае р.

Процітанкавае р.

Быць пад ружжом (перан.: быць на ваенным становішчы, у стане баявой гатоўнасці — пра армію). У р.! (каманда стаць у строй з вінтоўкамі). Паставіць пад р. (прызваць на ваенную службу).

|| памянш. ружэ́йца, -а, мн. -ы, -аў, н.

|| прым. ружэ́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

руже́йный ружэ́йны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

экстра́ктар, ‑а, м.

1. Прыстасаванне для даставання, выцягвання чаго‑н. Рыбалоўны экстрактар. Ружэйны экстрактар.

2. Апарат для экстрагавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напагато́ў, прысл.

Спец. У выразе: узяць напагатоў — пра ружэйны прыём, пры якім ружжо трымаецца ў гатовым да стральбы становішчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ружжо́ ’стрэльба’ (ТСБМ), ружʼё ’тс’ (Сл. ПЗБ), ружʼе́ ’тс’ (ТС), ружэ́йны ’які мае адносіны да ружжа’, ’які праводзіцца з ружжом’ (ТСБМ). З рус. ружьё, якое першапачаткова ўжывалася ў зборным значэнні ’зброя ўвогуле’, як і оружье́, ад якога паходзіць. Оружье́/оружие ’гармата; зброя’ < прасл. *orǫžьje (дзе ž < g) з тым жа коранем *rǫg‑, што і ў *rǫgati (гл. ругнуцца). Разглядаецца адначасова як вынік кантамінацыі з прасл. *orǫdьje ’гармата’ (Чарных, 2, 606) насуперак Фасмеру. Апошні, акрамя таго, лічыць, што оружье — царкоўнаславянізм пры спрадвечнай форме ружьё (Фасмер, 3, 154). Паводле Адзінцова (Этимология–1985, 123), адпадзенне пачатковага галоснага адбылося па-за межамі Расіі, што сумнеўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лётка1 ’малая адтуліна ў вуллі ці ў калодзе пчол’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах.; слуц., КЭС; слаўг., Нар. сл.; глыб., вілен., ашм., іўеў., воран., З нар. сл.; рас., Шатал.; жлоб., добр., Мат. Гом.), лётак ’тс’ (Бяльк.), лётачка ’тс’ (лаг., Жд. 2). Да лётаць (гл.). Параўн. таксама ле́тка2.

Лётка2 ’буйная шраціна, круглая куля’ (ТС), малар. ’шрот’ (Сіг.), укр. льотка ’буйны шрот’ запазычаны з польск. lotka ’тс’, якое паходзіць з ням. Loth ’кавалак свінца ў якасці снарада’ або з ням. Lauf‑kugel ’малая куля’ > польск. lofka (Слаўскі, 4, 337). Няясна, аднак, паходжанне рус. уральск. лёткаружэйны карцеч’.

Лётка3 ’малы лешч вагою да 1/2 фунта’ (Касп.), рус. лётка ’гусцяра’ (Зах. Дзвіна). Да ле́тка3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)