раско́льнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. раско́льнік раско́льнікі
Р. раско́льніка раско́льнікаў
Д. раско́льніку раско́льнікам
В. раско́льніка раско́льнікаў
Т. раско́льнікам раско́льнікамі
М. раско́льніку раско́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

раско́льнік м., в разн. знач. раско́льник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раско́льнік, ‑а, м.

1. Той, хто ўносіць раскол у якую‑н. арганізацыю, садзейнічае расколу.

2. Паслядоўнік расколу (у 4 і 5 знач.); член раскольніцкай рэлігійнай секты; старавер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раско́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да раскольнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схізма́тык, ‑а, м.

Той, хто належыць да схізмы; раскольнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раско́льник в разн. знач. раско́льнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Раскалава́ты ’разбэшчаны’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Вытворнае ад раско́л ’гарэза, свавольнік’, што ўтварае сінанімічнае раско́льнік ’тс’. Утворана з суф. ‑ава‑, што нясе значэнне вялікай ступені праявы якасці, параўн. дуракава́ты і інш. Гл. раско́л.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Схі́зма ’раскол, раздзел цэркваў’ (ТСБМ), ’адшчапенства’ (Некр. і Байк.), схізма́тыкраскольнік, хто належыць да схізмы’ (ТСБМ). Ст.-бел. схизма ’ерась’ (Ст.-бел. лексікон), схизма, зхизма, схисма, сцызма ’рэлігійны раскол’ (1583 г.) са ст.-польск. schizma ’тс’ (XVI ст.) < лац. schisma ад грэч. σχίσμα ’раскол’ (Булыка, Лекс. запазыч., 181). Гл. таксама сызма.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сы́зма ’раскол, раздзел цэркваў’ (Нас.), ’пустая неўрадлівая зямля’, ’скупы, злы, благі чалавек’, ’хто жыве ў недастатку’ (Сл. ПЗБ), ’бязбожнік’ (Арх. Федар.), ’скрытная, хітрая, каварная і сквапная асоба’ (мсцісл., З нар. сл.), ’злы, благі чалавек’ (Шатал., гродз., Нар. лекс.), ’цвёрдая нявырабленая ўтравелая глеба’ (Янук.), сызматы́краскольнік, іншаверац’, сызматы́чка ’іншаверка’ (Нас.), сюды ж таксама сусмасты́к ’уніят, далучаны да праваслаўя’ (Бес.), сасмасты́к ’чалавек, які насуперак усяму імкнецца захапіць нешта’ (Цых.). Ст.-бел. схизма, сцызма ’рэлігійны раскол’ запазычана са ст.-польск. schizma, schizmatyk (Карскі, Белорусы, 163; Кюнэ, Poln., 100; Булыка, Лекс. запазыч., 181, 174), відаць, пераважна вусным шляхам з пераасэнсаваннем запазычанага слова. Параўн. схізма. Няясныя шляхі развіцця значэння ’неўрадлівая зямля’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)