раме́снік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. раме́снік раме́снікі
Р. раме́сніка раме́снікаў
Д. раме́сніку раме́снікам
В. раме́сніка раме́снікаў
Т. раме́снікам раме́снікамі
М. раме́сніку раме́сніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

раме́снік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Чалавек, які займаецца, валодае прафесійным рамяством.

Дробны р.

2. перан. Той, хто працуе без творчай думкі, па шаблоне.

3. Вучань рамеснага вучылішча (разм.).

|| ж. раме́сніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. раме́сніцкі, -ая, -ае і раме́сны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Р. промысел.

Рамесная праца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раме́снік м., прям., перен. реме́сленник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раме́снік, ‑а, м.

1. Чалавек, які займаецца саматужным вырабам чаго‑н. Жыва прыпамінаю маіх сяброў-аднапалчан. Вясёлыя хлопцы кашубы-рыбакі, рамеснікі, сяляне. Брыль. Усе аматары .. былі рамеснікі з Камароўкі і прыходзілі ўвечары, каб адпачыць ад капылоў ды рубанкаў. «Полымя».

2. перан. Той, хто працуе без творчай думкі, па шаблону. Ацэнка з пункту гледжання толькі вартасці тэмы прыводзіць да паяўлення апавяданняў, якія не ствараюцца мастакамі, а робяцца рамеснікамі. Галавач.

3. Разм. Вучань рамеснага вучылішча. Маленькі рамеснік на змене бяссоннай пакрыў яго [танк] фарбай, як травы, зялёнай. Вялюгін. Некалі, гадоў дзесяць таму назад, чырванашчокага рамесніка Баравіка ён заўсёды называў Сашам. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раме́снік ’саматужнік’ (ТСБМ, Нас.), рамясні́к ’тс’ (Сл. ПЗБ), ramiéśnik ’чалавек, што мае нейкі талент у руках’ (Варл.). Параўн. ст.-польск. rzemięślnik ’тс’, дзе насавы лічыцца гіперправільным (Фасмер, 3, 469). Імаверна, першасная форма *remes‑/*remest‑/*remęs‑, параўн. ст.-літ. remẽsasрамеснік’, remẽstas ’рамяство’, лат. remesis ’цясляр’, што дало вытворныя рамеснік і рамяство (гл.). Меркаванне Аткупшчыкова (Лекс. балтызмы, 31–35) пра балтыйскую аснову, параўн. ст.-літ. remẽsasрамеснік’, лат. remesis ’цясляр’, паводле Лаўчутэ (Балтизмы, 147), недастаткова аргументаванае. Паводле Віткоўскага (Зб. Русэку, 237) — паланізм (< польск. rzemieślnik), які выцясніў з XIII ст. вядомы яшчэ з часоў “Рускай Праўды” царкоўнаславянізм ремьствьник/ремественикрамеснік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рамеснік, саматужнік

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

раме́сніцкі, -ая, -ае.

1. гл. рамеснік.

2. Тое, што і рамесны.

Рамесніцкае вучылішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

реме́сленник прям., перен. раме́снік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

самату́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто займаецца вырабам чаго-н. дома; рамеснік.

Арцель саматужнікаў.

|| прым. самату́жніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ме́чнік

‘воін; рамеснік, які вырабляў мячы’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ме́чнік ме́чнікі
Р. ме́чніка ме́чнікаў
Д. ме́чніку ме́чнікам
В. ме́чніка ме́чнікаў
Т. ме́чнікам ме́чнікамі
М. ме́чніку ме́чніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)