Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)
раме́снік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Чалавек, які займаецца, валодае прафесійным рамяством.
Дробны р.
2.перан. Той, хто працуе без творчай думкі, па шаблоне.
3. Вучань рамеснага вучылішча (разм.).
|| ж.раме́сніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
|| прым.раме́сніцкі, -ая, -ае і раме́сны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Р. промысел.
Рамесная праца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
раме́снікм., прям., перен. реме́сленник
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
раме́снік, ‑а, м.
1. Чалавек, які займаецца саматужным вырабам чаго‑н. Жыва прыпамінаю маіх сяброў-аднапалчан. Вясёлыя хлопцы кашубы-рыбакі, рамеснікі, сяляне.Брыль.Усе аматары .. былі рамеснікі з Камароўкі і прыходзілі ўвечары, каб адпачыць ад капылоў ды рубанкаў.«Полымя».
2.перан. Той, хто працуе без творчай думкі, па шаблону. Ацэнка з пункту гледжання толькі вартасці тэмы прыводзіць да паяўлення апавяданняў, якія не ствараюцца мастакамі, а робяцца рамеснікамі.Галавач.
3.Разм. Вучань рамеснага вучылішча. Маленькі рамеснік на змене бяссоннай пакрыў яго [танк] фарбай, як травы, зялёнай.Вялюгін.Некалі, гадоў дзесяць таму назад, чырванашчокага рамесніка Баравіка ён заўсёды называў Сашам.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раме́снікм
1. Hándwerker m -s, -, Gewérbetreibende (sub) m -n, -n;
2.перанпагард Stürmer m -s, -;
3. (вучань рамеснай вучэльні) Gewérbeschüler m -s, -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Раме́снік ’саматужнік’ (ТСБМ, Нас.), рамясні́к ’тс’ (Сл. ПЗБ), ramiéśnik ’чалавек, што мае нейкі талент у руках’ (Варл.). Параўн. ст.-польск.rzemięślnik ’тс’, дзе насавы лічыцца гіперправільным (Фасмер, 3, 469). Імаверна, першасная форма *remes‑/*remest‑/*remęs‑, параўн. ст.-літ.remẽsas ’рамеснік’, remẽstas ’рамяство’, лат.remesis ’цясляр’, што дало вытворныя рамеснік і рамяство (гл.). Меркаванне Аткупшчыкова (Лекс. балтызмы, 31–35) пра балтыйскую аснову, параўн. ст.-літ.remẽsas ’рамеснік’, лат.remesis ’цясляр’, паводле Лаўчутэ (Балтизмы, 147), недастаткова аргументаванае. Паводле Віткоўскага (Зб. Русэку, 237) — паланізм (< польск.rzemieślnik), які выцясніў з XIII ст. вядомы яшчэ з часоў “Рускай Праўды” царкоўнаславянізм ремьствьник/ремественик ’рамеснік’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рамеснік, саматужнік
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
раме́сніцкі, -ая, -ае.
1.гл.рамеснік.
2. Тое, што і рамесны.
Рамесніцкае вучылішча.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
реме́сленникпрям., перен.раме́снік, -ка м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
artisan[ˌɑ:tɪˈzæn]n.fmlраме́снік
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)