разарва́цца, -ву́ся, -ве́шся, -ве́цца; -вёмся, -вяце́ся, -ву́цца; -ві́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раздзяліцца на часткі ад рэзкага руху або ад старасці; парвацца.

Вяроўка разарвалася.

Кашуля разарвалася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Узарвацца знутры, распасціся на часткі.

Снарад разарваўся.

3. перан. Пра неабходнасць адразу выканаць многа спраў, паспець усюды (разм.).

Я на ўсё не разарвуся.

|| незак. разрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 2 і 3 знач.).

Душа (сэрца) разрываецца — пра пачуццё вострай жаласці, шкадавання.

Хоць разарвіся!ужыв. пры ўказанні на незвычайна вялікую занятасць, неабходнасць быць адразу ў некалькіх месцах.

|| наз. разры́ў, -ры́ву, м. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разарва́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. разарву́ся разарвё́мся
2-я ас. разарве́шся разарвяце́ся
3-я ас. разарве́цца разарву́цца
Прошлы час
м. разарва́ўся разарва́ліся
ж. разарва́лася
н. разарва́лася
Загадны лад
2-я ас. разарві́ся разарві́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час разарва́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разарва́цца сов., в разн. знач. разорва́ться;

дрот ~ва́ўся — про́волока разорвала́сь;

кацёл ~ва́ўся — котёл разорва́лся;

хоць (ты) ~ві́ся! — хоть (ты) разорви́сь!

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разарва́цца, ‑рвуся, ‑рвешся, ‑рвецца; ‑рвёмся, ‑рвяцеся; зак.

1. Раздзяліцца на часткі ад рыўка, рэзкага руху. Цыгарка ў .. [Машы] разарвалася, і махорка высыпалася на зямлю. Шамякін. І вось металічны канат, які павінен абавязкова разарвацца, калі па ім пройдуць ролікі нагружанай скрыні, узнят на мачту. Даніленка. // Дарвацца ў адным або некалькіх месцах. Кашуля разарвалася.

2. Узарваўшыся, распасціся на часткі. Недзе зусім блізка разарваўся снарад. Шамякін. Проста перад танкам разарвалася граната, не даляцеўшы да яго. Чорны. Ён жа думаў пра смерць, Пра сваю, калі раптам снарадам Разарвецца зямля пад нагамі І вочы агнём апячэ. Бураўкін.

3. Стаць несуцэльным, разамкнутым, з разрывам. Вярсты праз дзве лес з аднаго боку дарогі зноў разарваўся вясёлаю палянкаю. Колас. Кабрыялет спускаўся да рачулкі па спадзістым адхоне. Лазняк па берагах разарваўся, паказаўшы драўляны масток. Караткевіч. Калона пахіснулася і разарвалася. Жычка.

4. перан. Спыніцца, парушыцца. Сувязі разарваліся.

5. перан. Пра неабходнасць выканаць адразу мноства спраў, пабываць адразу ў многіх месцах. Старая ледзь не разарвецца: і бульбу свінням у карыце сячэ, і бліны скідае, і мые цадзілку. Васілевіч. Магдалена не магла разарвацца. Ёй усюды трэба было паспець. Чорны.

•••

Хоць разарвіся — ужываецца пры ўказанні на незвычайна вялікую занятасць, неабходнасць быць адразу ў некалькіх месцах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разрыва́цца гл. разарвацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разадра́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -здзярэ́цца; зак. (разм.).

Тое, што і разарвацца (у 1 знач.).

|| незак. раздзіра́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паразрыва́цца, ‑аецца; зак.

Разарвацца — пра ўсё, многае. — Зараз дождж скончыцца, — нарэшце сказаў.. [Тайдо]: — хмары паразрываліся на кавалкі. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парва́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ве́цца; зак.

1. Разарвацца, раздзяліцца на часткі ад нацягвання.

Ніткі парваліся.

2. Стаць дзіравым, знасіцца да дзірак.

Панчохі парваліся.

3. перан. Спыніцца (пра знаёмства, адносіны і пад.).

Сувязь з падпольшчыкамі парвалася.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

*Распрыхну́цца, роспрыхну́ццаразарвацца, аддзяліцца’ (ТС). Да пры́хнуць ’пыхнуць, дзьмухнуць’ (ТС), гл. прыхаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разодра́тьсяI сов. (разорваться) разг. разадра́цца, раздзе́рціся, мног. параздзіра́цца, разарва́цца, мног. паразрыва́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)