Пры́хаць (пры́хаты) ’фыркаць, чмыхаць’; ’чхаць, пырскаць’; ’выказваць незадаволенасць’ (Клім., ТС), пры́хнуць ’дзьмухнуць’ (ТС), драг. прэ́хатэ ’тс’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Укр. при́хати, пи́рхати ’пырхаць; кашляць’. З пы́рхаць (гл.) у выніку метатэзы ы і р.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)