рабы́ня

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. рабы́ня рабы́ні
Р. рабы́ні рабы́нь
Д. рабы́ні рабы́ням
В. рабы́ню рабы́нь
Т. рабы́няй
рабы́няю
рабы́нямі
М. рабы́ні рабы́нях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

рабы́ня ж. рабы́ня

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рабы́ня рабы́ня, -ні ж., няво́льніца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рабы́ня, ‑і, ж.

Жан. да раб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рабы́ня ’пазбаўленая правоў, раба’ (ТСБМ). Запазычана з рус. рабы́ня ’тс’, што да ст.-слав. рабыни ’раба, служка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раб, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. У рабаўладальніцкім грамадстве: чалавек, які з’яўляўся поўнай уласнасцю гаспадара-рабаўладальніка і быў пазбаўлены правоў і сродкаў вытворчасці.

Гандаль рабамі.

Цяжкая праца рабоў.

Паўстанне рабоў.

2. Пра бяспраўнага, паднявольнага чалавека, які знаходзіцца ў поўнай эканамічнай, палітычнай і пад. залежнасці ад каго-н.

3. перан., чаго. Чалавек, які поўнасцю падпарадкаваў чаму-н. сваю волю, свае ўчынкі.

Р. моды.

Р. сваіх прывычак.

|| ж. рабы́ня, -і, мн. -і, -бы́нь іраба́, -ы́ (толькі адз.).

|| прым. ра́бскі, -ая, -ае.

Рабская псіхалогія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няво́льніца ж.

1. нево́льница, рабы́ня;

2. перен. нево́льница, рабы́ня, пле́нница

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рабкі́ня, рабы́кіня ’пакорная, рахманая жанчына’ (маг., Нар. словатв.). Па ўсёй верагоднасці, гэта словаўтваральны варыянт слова рабыня (гл.) з суфіксам ‑к‑, які мае тут памяншальна-зневажальнае значэнне. Але не выключана таксама, што словаўтварэнне ішло іншым шляхам — спачатку ад раб (гл.) утварылася форма ж. р. ра́бка (параўн. балг. ро́бкарабыня’) з наступным нарашчэннем суфікса ‑іня, параўн. серб., харв. rȍpkińa, ро̏пкињарабыня’ ад дэмінутыва ро́бак ’раб’ (Скок, 3, 150).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рабічыч, ст.-бел. робичичъ ’сын рабыні’ (Ст.-бел. лексікон), параўн. ст.-слав. робичищь ’хлопец-служка’. Вытворнае ад роб, раб (гл.), хутчэй за ўсё, ад незафіксаванага *робицарабыня’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сужэ́нства ’праўная сувязь мужа і жонкі, шлюб’, сужо́нства ’тс’, сужо́н, сужане́ц ’муж’, сужані́ца ’жонка’, сужане́цкія пяро́звы ’паслявясельныя візіты маладых’ (дрыс., Ласт.), сюды ж сужэ́нька (sužéńka) ’заручаны дзяцюк’ (Варл.), ’суджаная’ (Касп.). Параўн. серб.-харв. су̏жањство ’няволя, палон, увязненне’, су̏жањ ’вязень, палоннік, раб’, харв. sùžnjica ’раб, рабыня; палонны’, славен. súženjstvo ’рабства, няволя’, sùženj ’раб, нявольнік’, sužnjaрабыня, нявольніца’, ц.-слав. сѫжьнь ’палоннік’, сѫжьница ’палонніца’. Зыходная форма прасл. *sǫžьnь, першапачаткова ’той, хто звязаны’, што ад *sǫ‑ (гл. су-) або *sъ‑ і *ǫz‑ьnь, гл. вязень, вуза, вузкі (Скок, 3, 367; Глухак, 596; Сной₂, 712). На семантыку слова паўплывала збліжэнне з судзіць (гл. суджаны) і жаніць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)