пі́шчык

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пі́шчык пі́шчыкі
Р. пі́шчыка пі́шчыкаў
Д. пі́шчыку пі́шчыкам
В. пі́шчык пі́шчыкі
Т. пі́шчыкам пі́шчыкамі
М. пі́шчыку пі́шчыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пі́шчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Дудачка, якой прывабліваюць птушак.

2. Пласцінка, якая гучыць у муштуку языковых і духавых музычных інструментаў (спец.).

П. габоя.

3. У тэатры: спецыяльнае прыстасаванне ў выглядзе дзвюх пласцінак для змянення голасу акцёра (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пі́шчык м., в разн. знач. пи́щик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пі́шчык, ‑а, м.

1. Дудачка, якой прывабліваюць птушак. У гэты час .. [рабчыкі] добра ідуць на пішчык. Ігнаценка.

2. Спец. Трысняговая пласцінка, якая гучыць у муштуку драўляных духавых музычных інструментаў.

3. Спец. Спецыяльнае прыстасаванне для вымярэння голасу акцёра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пі́шчык1, мн. л. пі́шчыкі ’адросткі пер’яў пасля лінькі птушак’ (лун., в.-дзв., барыс., Шатал.; лях., івац., клец., ЛА, 1; драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.): ’рагавы стрыжань пяра’ (віц., мядз., маг., чавус., мсцісл., драг., ЛА, 1; мядз., Нар. сл.). Да пішч2 (гл.). Параўн. таксама чэш. pisk ’зародак пяра, стрыжань пяра’ (Махэк₂, 451), лат. pīkste ’стрыжань пяра’ (Мюленбах-Эндзелін, 24, 230), а таксама Варбат (Этимология–1976, 35–38) і Бязлай (3, 40).

Пі́шчык2 ’дудачка, якой прывабліваюць птушак’, ’дудачка з зялёнага сцябла жыта ці чароту’, ’трысняговая пласцінка, якая гучыць у муштуку духавых музычных інструментаў’, ’свістулька’, ’свісток’ (ТСБМ, Нас., Дэмб. 1; Нік. Очерки; Гарэц., Касп., Шат., Варл.), ’клавіш у гармоніку’ (Гарэц.; Бяльк.; Юрч. СНС). Да пішчаць, піск, пішчаль (гл.).

Пішчык3, мн. л. пішчыкі ’кончыкі пальцаў рук ці ног’ (шчуч., Нар. лекс.; слуц., Нар. словатв.; (’на руках’) астрав., Сл. рэг. лекс.; Бір. Дзярж.; Мат. Маг.; чырв., З нар. сл.). Да пішч2: кончыкі пальцаў асацыююцца з адросткамі (дрэў, раслін).

Пішчык4 ’слабы чалавек, худы, недарослы, някрэпкі’ (Нас.), у выніку пераносу значэння ’перадсмяротнае хрыпенне’ ў лексемы пішчыкі (гл.) > ’слабы, хворы, кволы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пи́щик

1. охот. пі́шчык, -ка м.; (манок) ва́бік, -ка м.;

2. муз., театр. пі́шчык, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зу́мер, ‑а, м.

Электрычны прыбор для падачы гукавых сігналаў; пішчык. Зумер тэлефоннага апарата.

[Ням. Summer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пі́скаўка (піскыўка) ’пішчык, дудачка з саломы’ (Бяльк.). Ад словазлучэння з прыметнікам * цісковы (параўн. серб. пискав ’пісклявы’) у выніку намінацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пішчолкапішчык’ (Нік. Очерки) — першапачаткова *pišč‑ оі‑ь (як хтхоіь, sokolb) — варыянт м. р. да пішчаль (гл.). Да пішчаць (гл.). Пазней далучыўся суф. ‑ька (пад уплывам пішчалка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

свісту́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

Невялікі свісток, зроблены з саломы, травы і пад.; пішчалка. На стале лугавіну гартаем, Ні травінкі марна не знішчылі: На свістульку прыдасца вунь тая, А вось гэтая пойдзе на пішчык. Зуёнак. // Дзіцячая цацка-свісток.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)