прыхапі́ць, -хаплю́, -хо́піш, -хо́піць; -хо́плены; зак. (разм.).
1. каго-што. Узяць з сабою.
П. памочніка.
2. што і чаго. Дастаць, пазычыць.
П. грошай у каго-н.
3. каго-што. Застаць, заспець.
Нас у дарозе прыхапіла мяцеліца.
4. Прымацаваць, замацаваць чым-н.
П. валасы грэбенем.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Пашкодзіць (марозам).
Мароз прыхапіў кветкі або марозам прыхапіла (безас.) кветкі.
|| незак. прыхо́пліваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыхапі́ць
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
прыхаплю́ |
прыхо́пім |
| 2-я ас. |
прыхо́піш |
прыхо́піце |
| 3-я ас. |
прыхо́піць |
прыхо́пяць |
| Прошлы час |
| м. |
прыхапі́ў |
прыхапі́лі |
| ж. |
прыхапі́ла |
| н. |
прыхапі́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
прыхапі́ |
прыхапі́це |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
прыхапі́ўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
прыхапі́ць сов., в разн. знач. прихвати́ть;
п. з сабо́ю кусо́к вяндлі́ны — прихвати́ть с собо́ю кусо́к ветчины́;
кро́іў і ~пі́ў лі́шку — крои́л и прихвати́л ли́шнего;
маро́зам ~пі́ла пасе́вы — безл. моро́зом прихвати́ло посе́вы
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыхапі́ць, ‑хаплю, ‑хопіш, ‑хопіць; зак., каго-што.
Разм.
1. Узяць, забраць з сабою. Варывончыка ведаюць на курсе як чалавека практычнага. Аб гэтым сведчаць і старыя чаравікі, якія ён не забыў прыхапіць [на ўборку бульбы]. Навуменка. Максіму прыйшло на думку, што Астапчык, відаць, не быў упэўнены ў яго згодзе, таму прыхапіў з сабой Дварчаніна на дапамогу. Машара. // Набыць, узяць дзе‑н. або ў каго‑н. Васіліна забрала ў Люды аловак, прыхапіла з суседняга стала аркуш паперы і схілілася над картай. Хадкевіч. // і чаго. Захапіць у дадатак да чаго‑н. Прыхапіць лішку пры кройцы. □ І паехаў. На Першамай. Думаў, там яшчэ дзянёк-два прыхаплю... Ракітны.
2. Зверху, злёгку замарозіць; падмарозіць. Калі адшумела жаўталісце і марозікі прыхапілі палі і дарогі, эскадрон уланаў ноччу заняў Зацішша. Грахоўскі. // Пашкодзіць, папсаваць што‑н. (пра мароз, агонь і пад.). Першыя замаразкі прыхапілі пад акном вяргіні: яны пабляклі, пачарнелі. Кірэйчык. / у безас. ужыв. — Пабеглі [махорачніцы] расаду накрываць, баяцца, каб уночы марозікам не прыхапіла. Кулакоўскі. Агнём прыхапіла і сліву і грушу... А вішні, што кусціліся ля плота, і зусім пагарэлі, пагарэлі разам з платамі... Сачанка.
3. Застаць, заспець, захапіць каго‑, што‑н. дзе‑н. Бліскавіца! Што, як з хмаркі дожджык хлыне? Дзе спыніцца? Ой, застудзіць ды замочыць, як прыхопіць. Дзяргай.
4. Прымацаваць, замацаваць чым‑н. Прыхапіць валасы грэбенем. □ — І люкі цяпер не адкрыеш. Іржа, яна лепш за электразварку метал прыхапіла. Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыхо́пліваць гл. прыхапіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыхваці́ць сов., см. прыхапі́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыхо́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыхапіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыхо́плены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прыхапіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыхо́плены в разн. знач. прихва́ченный; см. прыхапі́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыхо́пліваць несов., в разн. знач. прихва́тывать; см. прыхапі́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)