прыро́да

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. прыро́да
Р. прыро́ды
Д. прыро́дзе
В. прыро́ду
Т. прыро́дай
прыро́даю
М. прыро́дзе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

прыро́да, ы, ДМ -дзе, ж.

1. Усё існае ў Сусвеце, арганічны і неарганічны свет.

Законы прыроды.

Жывая п. (арганічны свет). Мёртвая п. (неарганічны свет: не расліны, не жывёлы).

2. Мясцовасць паза гарадамі (палі, лясы, горы).

Любавацца прыродай.

На ўлонні прыроды.

Выехаць на прыроду (разм.).

3. перан., чаго. Асноўная ўласцівасць, сутнасць (кніжн.).

П. атама. П. сацыяльных адносін.

Ад прыроды або з прыроды — ад нараджэння, ад пачатку існавання.

З дрэнным зрокам ад прыроды.

Па прыродзе — па характары, па натуры.

Па прыродзе ён добры чалавек.

|| прым. прыро́дны, -ая, -ае.

Прыродныя багацці краю.

Прыродныя рэсурсы.

Прыродныя ўмовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыро́да ж., в разн. знач. приро́да;

матэрыялісты́чнае разуме́нне ~дыфилос. материалисти́ческое понима́ние приро́ды;

пераўтварэ́нне ~ды — преобразова́ние приро́ды;

з’я́вы ~ды — явле́ния приро́ды;

п. мала́нкі — приро́да мо́лнии;

мёртвая п. — мёртвая приро́да;

жыва́я п. — жива́я приро́да;

ад ~ды — от приро́ды;

на ўло́нні ~ды — на ло́не приро́ды;

гульня́ ~ды — игра́ приро́ды

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыро́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Усё існае на зямлі, не створанае дзейнасцю чалавека; увесь свет у разнастайнасці яго форм. Законы прыроды. Пераўтварэнне прыроды. З’явы прыроды. □ Нейкі няўлоўны подых блізкай восені ўжо адчуваўся ў прыродзе. С. Александровіч. Бацька працаваў прарабам па лесасплаву і лесанарыхтоўках і навучыў мяне любіць прыроду. Агняцвет. // Сукупнасць асаблівасцей якой‑н. мясцовасці (рэльеф, раслінны і жывёльны свет, кліматычныя ўмовы і пад.). Сібірская прырода. Паўднёвая прырода. □ [Алена] зразумела яго захапленне дзівоснай прыродай Урала. Шамякін. // Разм. Мясцовасць па-за горадам. Выехаць на прыроду.

2. Сукупнасць, асноўныя якасці, уласцівасці каго‑, чаго‑н. Прырода атама. Чалавечая прырода. Прырода сацыялістычнага ладу. □ Ужо такая і ёсць прырода ў савецкай машыны, што любіць гэта машына прастор. Брыль. // Паходжанне. Прырода маланкі. Вірусная прырода захворвання.

•••

Ад прыроды, з прыроды — ад нараджэння, з пачатку існавання. Ад прыроды слабахарактарны, ..[Юрка] толькі пазіраў на Ніну і паціскаў у недаўменні плячамі. Ермаловіч. З прыроды Не дадзена яму [жуку] адчуць у мёдзе смак, Таму ён і не хваліць мёду. Корбан.

Гульня прыроды гл. гульня.

Мёртвая прырода — неарганічны свет (не жывёльны і не раслінны).

На лоне прыроды гл. лона.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыро́да ’рэальнасць, існасць, не створаная чалавекам’, ’прыродныя асаблівасці’, ’натура, характар’; ’мясцовасць па-за горадам’, ’паходжанне; спадчыннасць’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Бяльк., ТС, Жд., Нар. лекс., Сл. ПЗБ), ’род, кроўная радня’ (ТС), зборн. прыро́ддзе ’парода, род’ (Жыв. сл.). Укр. приро́да, рус. приро́да, польск. przyroda, в.-луж. přiroda, н.-луж. pśiroda, чэш. přiroda (ужо ст.-чэш.), славац. príroda, серб.-харв. при́рода, славен. priroda, балг. при́рода, макед. природа. Аддзеяслоўны назоўнік ад прырадзі́ць < радзіць (гл.), параўн. прыраджэ́нне ’ўласцівае ад нараджэння; натура’ (Нас.). Паводле Махэка₂ (494) першапачаткова тое, што ўрадзілася ў гэтым годзе, прырост збожжа, жывёлы (гл. прыро́д). Даволі позна фіксуецца ў славянскіх мовах: у чэшскай мове вядома з XIV ст. побач з přirozenie і přirozenost (гл. Андзел, Зб. Крапіве, 37); у польскай з XIX ст. у якасці заменніка przyrodzenie (Банькоўскі, 2, 948); у рускай мове слова ўпершыню адзначаецца ў 1704 г. Гэта дазваляе паставіць пытанне аб калькаванні лац. natureпрырода’ < лац. nasci (дзеепрым. natus) ’нарадзіцца’, прынамсі, у першым значэнні, першапачаткова кніжнымі ўтварэннямі, параўн. ст.-бел. прироженье, пасля збліжанымі з народнымі тэрмінамі тыпу ст.-бел. природокъ ’прыплод’ і назоўнікамі ўро́да, врода ’ўрадлівасць’. Праславянскі характар слова дапушчальны (параўн. Сной₂, 578: *priroda ’ўсё, што нараджаецца, расце, множыцца’), аднак семантыка застаецца да канца нявысветленай (параўн. Німчук, Давньорус., 14).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прырода...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да прыроды (у 1 знач.), напр.: прыродаахоўны, прыродазнаўства, прыродакарыстанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абудзі́цца, абуджу́ся, абу́дзішся, абу́дзіцца; зак.

1. Тое, што і прачнуцца.

А. на досвітку.

А. ад крыку.

2. перан. Ажывіцца, напоўніцца шумам, гоманам.

Вуліца абудзілася ад начной цішыні.

Прырода абудзілася да новага жыцця.

3. перан. Узнікнуць, выявіцца (пра пачуцці, уласцівасці, якасці).

Абудзілася пачуццё адказнасці за справу.

4. Вярнуцца да жыцця, дзейнасці, аднавіць жыццёвыя працэсы.

Прырода абудзілася да новага жыцця.

|| незак. абуджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уро́да, -ы, Д -дзе.

1. мн. -ы, уро́д, м. і ж. Чалавек з фізічным недахопам, брыдкім абліччам.

2. ж. Натура, характар; прырода.

Такая ўжо яго ў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Нату́ра ’характар’ (Яруш., Некр., Бяльк., Пятк. 2, Сл. ПЗБ, ТС), ’прырода, характар’ (Рам., Гарэц.), ’упартасць’ (Нас.), ст.-бел. натурапрырода; характар’ (1580 г.) < ст.-польск. natura (з 1461 г.) < лац. naturaпрырода, характар і інш.’ (Булыка, Лекс. запазыч., 139). Гл. таксама Кюнэ (Poln., 90), які лічыць сучаснае бел. натура запазычаннем з польскай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

экзо́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж. (кніжн.).

Незвычайныя, дзівосныя асаблівасці прыроды, звычаяў, мастацтва, у тым ліку прадметы, з’явы і пад. далёкіх краін.

Усходняя э.

|| прым. экзаты́чны, -ая, -ае.

Экзатычная прырода.

Экзатычныя расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)