прыму́сіць, -у́шу, -у́сіш, -у́сіць; -у́шаны; зак., каго (што) да чаго і з інф.
Абавязаць, запатрабаваць зрабіць што-н.
Ніхто мяне не прымусіць ехаць туды.
|| незак. прымуша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. прыму́с, -у, м. і прымушэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыму́сіць
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
прыму́шу |
прыму́сім |
| 2-я ас. |
прыму́сіш |
прыму́сіце |
| 3-я ас. |
прыму́сіць |
прыму́сяць |
| Прошлы час |
| м. |
прыму́сіў |
прыму́сілі |
| ж. |
прыму́сіла |
| н. |
прыму́сіла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
прыму́сь |
прыму́сьце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
прыму́сіўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
прыму́сіць сов. заста́вить, прину́дить, вы́нудить, пону́дить; принево́лить
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыму́сіць, ‑мушу, ‑мусіш, ‑мусіць; зак., каго.
Сілаю або нейкім іншым уздзеяннем дамагчыся, каб нешта было зроблена, выканана; абавязаць, патрэбаваць зрабіць што‑н. — Мяне ніхто не можа прымусіць, калі я гэтага не захачу сам, — чаканячы кожнае слова, прамовіў Ваханаў. Колас. Дзядзька спаткаў.. [вучняў] у сенях каля парога, прымусіў яшчэ на двары паабціраць венікам ногі. Брыль. Як ні ўпіраўся Сашка, бабка Вікця прымусіла ўнука выпіць шклянку густога, смачнага малака. Даніленка. Сілаю ў чалавека можна толькі адабраць, але прымусіць, каб ён даў табе што-небудзь, нельга. Карпаў. // Выклікаць пэўныя дзеянні, учынкі, стан у каго‑н. Яны абодва ніколі не кралі — голад прымусіў Мішку злавіць гэтую курыцу. Лупсякоў. Гудок на фабрыцы прымусіў.. [Зыдора] паддаць ходу. Чорны. Усякі выпадак, нават нязначны, можа прымусіць цябе хвалявацца, думаць, разважаць... Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыму́сіць, прымуша́ць ’сілаю або іншым уздзеяннем дамагацца, каб нешта было зроблена, выканана; абавязаць, патрабаваць зрабіць што-небудзь’ (ТСБМ, Мядзв., Нас., Мал., Ласт., Гарэц., Др.-Падб., Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), сюды ж вытворныя: прымусо́во ’пад прымусам’ (карэліц., Сл. ПЗБ), пры́мус, прыму́с, прыму́сы ’прымушэнне, уціск, прыгнёт’ (ТСБМ, Нас., Нік. Очерки, Мядзв., Мал., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Др.-Падб., Бяльк.; вільн., швянч., Сл. ПЗБ), прыму́шаньня ’тс’ (Бяльк.), прыму́сіны ’тс’ (Нар. Гом.), прыныму́с ’тс’ (кам., Жыв. НС), прымусо́ўка ’пакаранне; месца, дзе можна жыць толькі пад прымусам’ (Ян.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад запазычанага са ст.-польск. му́сіць (гл.). Укр. примуша́ти, приму́сити ’тс’, при́мус ’прымушэнне; настойлівае ўгаворванне і прымус гасцей да пачастунку’. Гл. таксама ЕСУМ, 3, 539.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пону́дить сов. прыму́сіць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прину́дить сов. прыму́сіць, зму́сіць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
заста́витьII сов. (обязать) прыму́сіць, заста́віць;
заста́вить ждать себя́ прыму́сіць чака́ць сябе́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
выжыва́нне
‘да выжыць - прымусіць пакінуць’
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне
|
адз. |
| Н. |
выжыва́нне |
| Р. |
выжыва́ння |
| Д. |
выжыва́нню |
| В. |
выжыва́нне |
| Т. |
выжыва́ннем |
| М. |
выжыва́нні |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
принево́лить сов., разг. прыняво́ліць; (принудить) прыму́сіць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)