прыкме́тны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прыкме́тны прыкме́тная прыкме́тнае прыкме́тныя
Р. прыкме́тнага прыкме́тнай
прыкме́тнае
прыкме́тнага прыкме́тных
Д. прыкме́тнаму прыкме́тнай прыкме́тнаму прыкме́тным
В. прыкме́тны (неадуш.)
прыкме́тнага (адуш.)
прыкме́тную прыкме́тнае прыкме́тныя (неадуш.)
прыкме́тных (адуш.)
Т. прыкме́тным прыкме́тнай
прыкме́тнаю
прыкме́тным прыкме́тнымі
М. прыкме́тным прыкме́тнай прыкме́тным прыкме́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыкме́тны гл. прыметны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыкме́тны, см. прыме́тны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыкме́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які можна прыкмеціць, распазнаць, адрозніць вокам, поглядам. Цяпер я стаю на месцы, прытуліўшыся да сцяны, каб не быць прыкметныя, і чакаю. Галавач. Над левым брывом у Кірылы Пракопавіча досыць прыкметны шрам. Паслядовіч. [Рэня] прыглядалася да яго няскладнай фігуры.. і ў куточках яе губ блукала, хавалася ледзь прыкметная ўсмешка. Лынькоў. // Адчувальны, значны. Звычайнае вячэрняе пахаладанне не было нават прыкметным. Чарнышэвіч. Небагата баек напісаў Я. Колас, але ў развіцці гэтага жанру ў беларускай літаратуры яны пакінулі прыкметны след. Казека.

2. Які прыцягвае да сябе ўвагу, кідаецца ў вочы; адметны. Яшчэ на.. [пасажыры] было надта прыкметнае паліто — пера[н]іцаванае, пашытае рэгланам з некалі дарагога сукна. Карпюк. У такой, як Алеся, касынцы яна. У чырвонай касынцы, прыкметнай здалёк. Куляшоў.

3. Які выдзяляецца сярод падобных, мае свае асаблівыя адзнакі. Быў .. [Слесарэнка] чалавек прыкметны. Амаль двухметровага росту, спакойны, чарнявы, смелы і рашучы ў баі. Бураўкін. Агрыпіна ведала і помніла сям’ю Грушкаў, тым больш, што хата іх прыкметная: пры шляху — адна. Пестрак.

4. Які з’яўляецца, служыць прыкметай, адзнакай. Прыкметны знак. □ Адтуль зусім не цяжка знайсці прыкметны выварацень. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыме́тны, -ая, -ае і прыкме́тны, -ая, ае.

1. Такі, што лёгка прымеціць.

П. шрам над брывом.

Ён прыметна (прыкметна) (прысл.) пахудзеў.

2. Які выдзяляецца сярод іншых.

Ён чалавек п.

3. Які з’яўляецца прыметай, адзнакай.

П. знак.

|| наз. прыме́тнасць, -і, ж. і прыкме́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няўло́ўны, -ая, -ае.

1. Такі, якога цяжка злавіць, застаць дзе-н.

Ваш намеснік н.

2. Ледзь прыкметны.

Н. рух.

Н. пах сена.

|| наз. няўло́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

приме́тный в разн. знач. прыме́тны, разг. прыкме́тны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заме́тный прыме́тны, разг. прыкме́тны; (значительный) зна́чны; (выдающийся) выда́тны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бро́ский разг. я́ркі, яскра́вы, прыме́тны, прыкме́тны, кі́дкі; (резкий) рэ́зкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цьмя́ны, -ая, -ае.

1. Ледзь прыкметны, ледзь бачны; няяркі (пра святло, агонь і пад.).

2. Цёмны, пацямнелы.

Цьмянае неба.

3. перан. Без бляску, невыразны (пра вочы, погляд).

4. перан. Без яснага, выразнага сэнсу; незразумелы.

Цьмяная фармулёўка.

|| наз. цьмя́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)