пры́думка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж. (разм.).

Тое, што прыдумана; выдумка.

Здатны на розныя прыдумкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыду́мка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. прыду́мка прыду́мкі
Р. прыду́мкі прыду́мак
Д. прыду́мцы прыду́мкам
В. прыду́мку прыду́мкі
Т. прыду́мкай
прыду́мкаю
прыду́мкамі
М. прыду́мцы прыду́мках

Іншыя варыянты: пры́думка.

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пры́думка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пры́думка пры́думкі
Р. пры́думкі пры́думак
Д. пры́думцы пры́думкам
В. пры́думку пры́думкі
Т. пры́думкай
пры́думкаю
пры́думкамі
М. пры́думцы пры́думках

Іншыя варыянты: прыду́мка.

Крыніцы: nazounik2008, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыду́мка ж., разг. приду́мка; вы́думка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пры́думка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

Разм. Тое, што прыдумана; выдумка. [Народ селішчанскі] на прыдумкі здатным лічыўся. Мусіць, з воўчай глухамані тыя прыдумкі браліся. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́йка

‘літаратурны твор; прыдумка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ба́йка ба́йкі
Р. ба́йкі ба́ек
Д. ба́йцы ба́йкам
В. ба́йку ба́йкі
Т. ба́йкай
ба́йкаю
ба́йкамі
М. ба́йцы ба́йках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

приду́мка разг. вы́думка, -кі ж., прыду́мка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)