прыгаво́рны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
прыгаво́рны |
прыгаво́рная |
прыгаво́рнае |
прыгаво́рныя |
| Р. |
прыгаво́рнага |
прыгаво́рнай прыгаво́рнае |
прыгаво́рнага |
прыгаво́рных |
| Д. |
прыгаво́рнаму |
прыгаво́рнай |
прыгаво́рнаму |
прыгаво́рным |
| В. |
прыгаво́рны (неадуш.) прыгаво́рнага (адуш.) |
прыгаво́рную |
прыгаво́рнае |
прыгаво́рныя (неадуш.) прыгаво́рных (адуш.) |
| Т. |
прыгаво́рным |
прыгаво́рнай прыгаво́рнаю |
прыгаво́рным |
прыгаво́рнымі |
| М. |
прыгаво́рным |
прыгаво́рнай |
прыгаво́рным |
прыгаво́рных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
прыгаво́рны уст. колдовско́й;
~нае зе́лле — колдовско́е зе́лье
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыгаво́рны, ‑ая, ‑ае.
Уст. Які мае адносіны да прыгавору (у 4 знач.); чараўнічы. Прыгаворныя шэпты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыгавары́ць ’назначыць пакаранне; рашыць, вырашыць; угаварыць, прываражыць, прывярнуць’ (ТСБМ), прыговоры́цца ’падлашчыцца, паддобрыцца ў размовах’ (ТС), прыгаво́рны ’хвароба, якую прыгаворваюць’ (Нар. Гом.). Да гавары́ць (гл.). Сюды ж аддзеяслоўныя бяссуфіксныя назоўнікі з працягам і развіццём семантыкі: прыгаво́р ’рашэнне суда, пастанова, рашэнне, меркаванне па якому-небудзь пытанню’ (ТСБМ, Др.-Падб.), пры́гавар ’ухвала (на вясковым сходзе)’ (Др.-Падб.), прігаво́р ’прыгавор’ (Бяльк.); прыгаво́р, звыч. мн. л. прыгаво́ры ’словы, якімі суправаджаюць якое-небудзь дзеянне; урокі’ (ТСБМ; маг., ЛА, 3), прыгаво́рны ’сурочаны’ (Байк. і Некр.), прыгаво́р ’прымаўка’ (брасл., даўг., в.-дзв., красл., лях., Сл. ПЗБ), прі́гывыр ’тс’ (Бяльк.); сюды ж памянш. прыгаво́рка, пры́гово́рка ’вострыя, забаўныя словы, словазлучэнні, якія ўжываюцца для ажыўлення гаворкі, прымаўка’ (Растарг., ТСБМ; гродз., в.-дзв., карэліц., Сл. ПЗБ; ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)