прыгаво́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прыгаво́рны прыгаво́рная прыгаво́рнае прыгаво́рныя
Р. прыгаво́рнага прыгаво́рнай
прыгаво́рнае
прыгаво́рнага прыгаво́рных
Д. прыгаво́рнаму прыгаво́рнай прыгаво́рнаму прыгаво́рным
В. прыгаво́рны (неадуш.)
прыгаво́рнага (адуш.)
прыгаво́рную прыгаво́рнае прыгаво́рныя (неадуш.)
прыгаво́рных (адуш.)
Т. прыгаво́рным прыгаво́рнай
прыгаво́рнаю
прыгаво́рным прыгаво́рнымі
М. прыгаво́рным прыгаво́рнай прыгаво́рным прыгаво́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыгаво́рны уст. колдовско́й;

~нае зе́лле — колдовско́е зе́лье

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыгаво́рны, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які мае адносіны да прыгавору (у 4 знач.); чараўнічы. Прыгаворныя шэпты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПРЫГАВО́РНЫ РУХ 1905—07,

сялянскі рух у выглядзе складання зваротаў (прыгавораў) да цара за паляпшэнне свайго становішча і перадачу яму зямлі ва ўласнасць. Стаў пашыраным пасля царскага Маніфеста ад 18.4.1905. У прыгаворах выкладаліся наспелыя патрабаванні жыхароў вёскі. Бел. сяляне выступалі з патрабаваннямі перадачы ўсіх зямель у рукі прац. люду, неадкладнай перадачы беззямельным і малазямельным сялянам казённых, удзельных і манастырскіх зямель, ліквідацыі розных перажыткаў прыгонніцтва, скасавання саслоўных інстытутаў па кіраванні сялянамі, выказваліся таксама патрабаванні роўнасці ўсіх грамадзян перад законам, увядзення ўсеаг. абавязковага бясплатнага навучання дзяцей школьнага ўзросту. П.р. сведчыў у пэўнай ступені пра царысцкія ілюзіі сялян, хоць у працэсе складання, абмеркавання і прыняцця прыгавораў сяляне арганізоўваліся і непазбежна ўступалі ў канфрантацыю з уладамі. У ідэалаг. адносінах П.р. сведчыў пра рэвалюцыянізацыю вёскі.

У.​Г.​Філякоў.

т. 13, с. 59

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прыгавары́ць ’назначыць пакаранне; рашыць, вырашыць; угаварыць, прываражыць, прывярнуць’ (ТСБМ), прыговоры́цца ’падлашчыцца, паддобрыцца ў размовах’ (ТС), прыгаво́рны ’хвароба, якую прыгаворваюць’ (Нар. Гом.). Да гавары́ць (гл.). Сюды ж аддзеяслоўныя бяссуфіксныя назоўнікі з працягам і развіццём семантыкі: прыгаво́р ’рашэнне суда, пастанова, рашэнне, меркаванне па якому-небудзь пытанню’ (ТСБМ, Др.-Падб.), пры́гавар ’ухвала (на вясковым сходзе)’ (Др.-Падб.), прігаво́р ’прыгавор’ (Бяльк.); прыгаво́р, звыч. мн. л. прыгаво́ры ’словы, якімі суправаджаюць якое-небудзь дзеянне; урокі’ (ТСБМ; маг., ЛА, 3), прыгаво́рны ’сурочаны’ (Байк. і Некр.), прыгаво́р ’прымаўка’ (брасл., даўг., в.-дзв., красл., лях., Сл. ПЗБ), прі́гывыр ’тс’ (Бяльк.); сюды ж памянш. прыгаво́рка, пры́гово́рка ’вострыя, забаўныя словы, словазлучэнні, якія ўжываюцца для ажыўлення гаворкі, прымаўка’ (Растарг., ТСБМ; гродз., в.-дзв., карэліц., Сл. ПЗБ; ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)