про́ська

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. про́ська про́ські
Р. про́ські про́сек
Д. про́ську про́ськам
В. про́ську про́сек
Т. про́ськам про́ськамі
М. про́ську про́ськах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

про́ська

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. про́ська про́ські
Р. про́ські про́сек
Д. про́сьцы про́ськам
В. про́ську про́сек
Т. про́ськай
про́ськаю
про́ськамі
М. про́сьцы про́ськах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

про́ська м. и ж., разг., пренебр. (надоедающий просьбами) попроша́йка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

про́ська, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ просьцы, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. зневаж. Той, хто дакучае просьбамі, выпрошвае што‑н.; папрашайка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прачыні́цца, ‑чыніцца; зак.

Не поўнасцю адчыніцца. Дзверы свірна прачыніліся, і паказаўся дзесьці ўжо бачаны і крыху знаёмы партызан. Янкоўскі. Я не паспела яшчэ добра агледзецца, як адно акно прачынілася і ў ім паказалася Проська. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Монькала, мо́нькалопроська, канькала’ (Нікан.). Утворана ад монькать ’канькаць’. Магчыма, узыходзіць да moliti ’прасіць’ > *moljati ’упрошваць’, у якім > з дадаваннем суфікса ‑k‑ па тыпу канькаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мандзэрыць ’вымантачваць’, мандзэрынне ’выпрошванне’, мандзэршчык, мандзэрнік, мандзэркапроська, папрашайка’ (Нас.), рус. варон. мандрыка ’надаедлівы чалавек’, з польск. mandyrzyć ’бурчаць, маркоціць галаву другім, гаварыць ні тое, ні сее’ і mantyczyć ’тс’, якое да лац. mantica ’торба жабрака’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лазу́тчык ’разведчык у тыле ворага, шпіён’ (ТСБМ), ст.-рус. лазут(ь)никъ, лазутьчикъ, рус. лазутчик ’тс’, лазу́тапроська, жабрак’, якія Фасмер (2, 450) узводзіць да старога дзеепрыметніка lazǫtъ. Аднак славен. lazútati ’поўзаць, лазіць’, lazútelj ’бадзяга’ уносяць дадатковыя цяжкасці пры тлумачэнні асновы лазут‑. Бел. лексема запазычана з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 74). Параўн. таксама ст.-бел. лазукъ, лазука ’разведчык’ (XVI ст.), лазуцтво, лазучство ’бадзянне’, якія можна вывесці з лазити > лазіць (гл.). Ад лазук(а) паходзіць лазучыць ’віжаваць, шпіёніць, выведваць’ (Нас.), у процілеглым выпадку (< lazǫt‑) было б лазуціць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Масол, масёл, масолак ’косць’, ’голая косць’ (Бяльк., Растарг., Ян.; хоц., Мат. Маг.; ветк., добр., б.-каш., Мат. Гом.), (перан.) ’рука’ (жытк., Мат. Гом.), масалы́га ’костка, масол’ (Грыг., Бяльк.), масалы́кнуць ’ударыць’ (лід., Сцяшк. Сл.). Рус. мосол, мосла́, мосла́к ’костка сцягна’, ’круглая абгрызеная галоўка косці’, ’сустаў крыла’, ст.-рус. мосолъ ’тоўстая каравячая косць’, мослокъ ’вяртлюг’, мостолыга ’вялікая косць’ (XVII ст.). Паходзяць з тур. musluq ’кран’, ’трубачка ў cacyдах’ (Баскакаў, Тюрк. элем., 258). Яшчэ раней Міклашыч (Türk. El. Nachtr., 2, 191), Мацэнаўэр (LF, 10, 333) прапанавалі ў якасці крыніцы запазычання тур. maslak, muslak ’кран бочкі’, пасля, аднак, Міклашыч адхіліў гэту гіпотэзу. Прычынай з’явіліся дадатковыя значэнні ў вытворнага дзеяслова мосо́лить, у прыватнасці ’дакучаць’. Баскакаў (там жа) размяжоўвае рус. лексемы мосол, мосолыга на дзве: ’проська’ і ’косць’. Першая звязана з мянушкай рускіх прасолаў, перакупнікаў палоцен, асновай для якой з’яўляецца цюрк. mäsül ’прошанае’, ’просьба’, ’прадмет просьбы’. З гэтага ўтварылася і бел. масталыга ’прыдзірала, буркун’ (Растарг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́йка1 ’садавіна накшталт яблыкаў’, ’дрэва з пладамі накшталт яблыкаў’ (Мат. Гом., Юрч.). Вытворнае ад рай1 (гл.) > райскі яблычак, што вынікае з біблейскай фразеалогіі, і з’яўляецца сцяжэннем гэтага выразу. Не з’яўляецца пераносам ад назвы дрэва да назвы плоду, а наадварот, спачатку азначала назву плоду, перанос на назву дрэва пазнейшы. У іншых славянскіх мовах падобная назва можа азначаць ’памідор’, а не ’яблык’. Параўн. чэш. rajské jablíčko > rajče ’памідор’, rajský ’таматны’, пры гэтым чэш. rajka ’райская птушка’. Адначасова развіваецца паралельная да форм з каранёвым рай‑ асобная назва з іншым коранем як, напрыклад, у харв. rajčica і paradajz ’памідор’ ці славен. paradižnik ’тс’, што з’яўляецца сцяжэннем выразу, калькаванага з ням. Paradiesapfel ’памідор’ (Глухак, 516).

Ра́йка2 ’дарадца’ (Бяльк.), ра́дзька ’тс’ (Гарэц.), райко́ ’жанаты ўдзельнік вяселля з боку маладога, маршалак’ (бельск., Зяленін, Описание, 1). Форма ад раіць, азначае даслоўна ’той, хто раіць’. Утворана пры дапамозе суф. ‑к(а), прадуктыўнага ў бел. народнай мове, які стварае асабовыя формы па дзеянні, агульнага роду, часта з экспрэсіяй непахвальнасці, параўн. стыдзька ад стыдзіцца, марудзька ад марудзіць, ныцька ад ныць, будзька ад будзіць, проська ад прасіць і інш. (Сцяцко, Афікс. наз., 46, 47), адпаведна, райка ад раіць, як і радзька ад радзіць. Гл. ра́йца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)