праясне́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. праясне́нне праясне́нні
Р. праясне́ння праясне́нняў
Д. праясне́нню праясне́нням
В. праясне́нне праясне́нні
Т. праясне́ннем праясне́ннямі
М. праясне́нні праясне́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

праясне́нне ср.

1. (действие) проясне́ние, просветле́ние; см. праясні́ць 1;

2. (состояние) проясне́ние; просветле́ние; см. праясні́цца 1-4

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праясне́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. праясняць — праясніць; стан паводле знач. дзеясл. праяснець і праясняцца — праясніцца. Потым паступова пачало прыходзіць праясненне, супакаенне. Васілевіч. «Першую пяцідзёнку чакаецца воблачнае надвор’е з праясненнямі, тэмпература ад 5 да 15 градусаў цеплыні», — прачытаў Антэк на адной з .. [паперак]. Зуб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праясне́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; зак.

1. Стаць ясным, чыстым ад хмар.

Неба праяснела.

К вечару праяснела (безас.; распагодзілася).

2. Стаць асэнсаваным, ясным ці спакойным.

Думкі праяснелі.

Твары людзей праяснелі.

|| наз. праясне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праясні́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -і́цца; зак.

1. Стаць ясным, праяснець.

Неба праяснілася.

Думкі праясніліся.

2. Стаць свабодным ад няяснасцей.

Справа праяснілася.

|| незак. праясня́цца, -я́ецца.

|| наз. праясне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

проясне́ние праясне́нне, -ння ср.;

проясне́ние пого́ды праясне́нне надво́р’я;

проясне́ние мы́слей праясне́нне ду́мак;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

азарэ́нне, -я, н. (кніжн.).

1. гл. азарыцца, азарыць.

2. Раптоўнае, нечаканае праясненне свядомасці, разуменне чаго-н.

Нарэшце прыйшло а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

азарэ́нне, ‑я, н.

Кніжн.

1. Дзеянне паводле дзеясл. азараць — азарыць (у 1 знач.) і стан паводле знач. дзеясл. азарацца — азарыцца.

2. Нечаканае праясненне свядомасці, разумення чаго‑н. Плылі думкі.. І раптам прыйшло азарэнне і радасць. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

просветле́ние ср.

1. прасвятле́нне, -ння ср., прасве́тласць, -ці ж., праясне́нне, -ння ср.;

2. перен. прасвятле́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)