◎ Плісня́к ’зялёная сыраежка, Russula’ (смарг., Сл. рэг. лекс.). Да плесня (гл.) — грыб названы паводле колеру плесен і — светлашэра-зялёнага.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Плісні́к ’плюшчай галінасты, Sparganium ramosum Huds.’ (Шат.; барый., круп., Сл. ПЗБ), плісняк ’асака, Carex L.’ (б.-каш., Мат. Гом.). Да плюшнік (гл.). Параўн. іншыя дыял. назвы расліны плвенік, плісняк, плюха, плюшнік, плюшчай, плюшчэўнік (JJA, 1).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Плеснік ’трыпутнік сярэдні, Plantago media L.’ (гродз., Кіс). Няясна, магчыма, звязана з пляскаты, плоскі (гл.). Параўн. таксама плісняк, алешнік, плішнік і інш., якія называюць аер, * Acorus calamus L.’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)