плё́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. плё́н
Р. плё́ну
Д. плё́ну
В. плё́н
Т. плё́нам
М. плё́не

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

плён, -у, м.

1. Тое, што вырашчана: садавіна, гародніна, зерне і пад.; ураджай.

Даваць п.

2. перан. Вынік старанняў, дасягненне.

П. сваёй працы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плён (род. плёну) м., мн. нет

1. плоды́ мн.; урожа́й;

дава́ць п. — приноси́ть плоды́;

2. перен. плоды́ мн., плод, результа́т;

п. маёй пра́цы — плоды́ (результа́т) моего́ труда́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плён, ‑у, м.

1. Тое, што вырашчана: садавіна, гародніна, зерне і пад.; ураджай. Не злічыць у ім [садзе] плёнаў: грушаў, яблыкаў, сліў. Машара. Не зробіш гэтага, не паставіш кій ці не нацягнеш нітку, па якіх бы фасоля магла віцца, — не чакай і плёну. Сачанка.

2. перан. Вынік старанняў; дасягненне. — У палку мне добра. Лятаю і лятаю. Адразу бачу плён сваёй работы... Алешка. Дапісана апошняя старонка, правераны разлікі, цытаты і формулы, прыведзены ў парадак чарцяжы, і — хораша бачыць плён сваіх пошукаў і пакут. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плён ’тое, што вырашчана, ураджай’ (ТСБМ, Яруш.; гродз., Рафаловіч). З польск. plon, якое з прасл. *pelnъ (для зах. і паўд. слав. моў), *polъ (для ўсх.-слав.) ’прыбытак з поля альбо з поля бітвы — з вайны’ < і.-е. *peln‑o‑s/*poln‑o‑s, параўн. літ. pel̃nas ’даход, прыбытак’, лат. peļņa ’тс’, ст.-інд. paṇaḥ ’заклад’, pāṇatē ’дзейнічае, мяняе, купляе, хоча атрымаць прыбытак’. Гл. таксама палон.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

плённы, -ая, -ае.

1. Які дае плён (у 1 знач.).

Плённая зямля.

2. перан. Які дае добрыя вынікі, прадукцыйны.

Плённая дзейнасць на ніве культуры.

Плённа (прысл.) працаваць.

|| наз. плённасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плод м.

1. бот., биол. плод, род. пло́да м.;

2. перен. плён, род. плёну м., мн. нет; (результат) вы́нік, -ку м.; (достижение) здабы́так, -тку м.;

приноси́ть плоды́ дава́ць плён;

плоды́ долголе́тнего труда́ плёны́нікі) шматгадо́вай пра́цы;

плод недоразуме́ния вы́нік непаразуме́ння;

запре́тный плод сла́док посл. забаро́нены плод сало́дкі;

вкуша́ть плоды́ спажыва́ць плён;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

удзя́чны, -ая, -ае.

1. Які адчувае, выказвае ўдзячнасць або прасякнуты ўдзячнасцю.

У. чытач.

Я вам вельмі ў. за дапамогу.

У. позірк.

2. перан. Які абяцае добрыя вынікі, плён, які можа апраўдаць затрачаныя сілы, сродкі.

Удзячная праца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дар, -у, мн. дары́, -о́ў, м.

1. Тое, што даецца бясплатна; падарунак.

Прынесці што-н. у д.

2. Плён працы, якой-н. дзейнасці; тое, што дае прырода.

Дары прыроды.

3. Талент, здольнасць.

Д. пісьменніка.

Святыя дары — хлеб і віно для прычашчэння веруючых.

Дар слова — здольнасць прыгожа гаварыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ляжа́нец ’абложная зямля’ (Прышч. дыс.). Рус. арханг., наўг. ле́жанец, лежане́ц ’ворная зямля, якая дае добры плён збожжа’, лежанцы ’ворная зямля нізкай якасці’. Бел.-паўн.-рус. ізалекса. Да ляжа́ць (гл.) > ляжа́ны. Аф суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 39–40).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)