плю́скат

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. плю́скат
Р. плю́скату
Д. плю́скату
В. плю́скат
Т. плю́скатам
М. плю́скаце

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

плю́скат, -ту м. плеск

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плю́скат, ‑у, М ‑наце, м.

Шум, які атрымліваецца ад удару чым‑н. па вадкасці або ад удару вадкасці аб што‑н. Потым з кійком пачаў хадзіць да мора, падоўгу сядзеў на беразе, слухаючы плюскат хваль. Хомчанка. Данёсся новы вясёлы крык, потым плюскат, зачарнеўся човен і пад’ехаў Манг. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плю́скат ’шум ад удару чым-небудзь па вадкасці або наадварот’ (ТСБМ). Да плю́скаць1 (гл.). Назоўнікі на *‑ot‑ъ утвараюцца часцей за ўсё ад дзеясловаў, якія абазначаюць гукі. Сюды ж плюскаце́ць ’хлюпаць (пра ваду ў ботах)’ (Сцяц.), плюската́ць ’плёскаць (аб хвалях)’ (Шат.), ’плёскацца’ (астрав., Сцяшк. Сл.), ’распырсквацца, вылівацца’ (ТСБМ). Параўн. польск. pluskot ’пляск’, ’плёскат’, ’лопат’, pluskolać ’выдаваць пляск’, ’ударыць з пляскам’, ’плёскацца’, укр. плюскота ’пляск’, плюскотати ’плёскаць’, н.-луж. pluskot ’пляск, плёскат, журчанне’, pluskotaś ’плёскаць, журчаць’, в.-луж. pluskolać ’тс’, чэш. pliskotati ’пра моцны дождж’, паўд.-чэш. pluskotati ’тс’, макед. плускот ’манатонны шум дажджу’, ’патрэскванне агню’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

плюскану́ць

‘утварыць плюскат

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. плюскану́ плюсканё́м
2-я ас. плюскане́ш плюсканяце́
3-я ас. плюскане́ плюскану́ць
Прошлы час
м. плюскану́ў плюскану́лі
ж. плюскану́ла
н. плюскану́ла
Загадны лад
2-я ас. плюскані́ плюскані́це
Дзеепрыслоўе
прош. час плюскану́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

плюхаце́ць

‘утвараць плюскат

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. плюхачу́ плюхаці́м
2-я ас. плюхаці́ш плюхаціце́
3-я ас. плюхаці́ць плюхаця́ць
Прошлы час
м. плюхаце́ў плюхаце́лі
ж. плюхаце́ла
н. плюхаце́ла
Загадны лад
2-я ас. плюхаці́ плюхаці́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час плюхацячы́

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

плюската́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; незак.

Пералівацца, вылівацца, распырсквацца з характэрным гукам; утвараць плюскат. Ледзь варушыцца лісце ракіт, І суцішана Нёман плюскоча. Астрэйка. Рэчка шуміць. Рыба плюскоча, ганяючыся за машкарою на паверхні бягучых хваляў... Чарот. Плюскоча, плюхае вада пад калёсамі на гразкай восеньскай ці вясенняй дарозе. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)