перамяні́цца, -мяню́ся, -ме́нішся, -ме́ніцца; зак.
Стаць іншым, змяніцца.
Характар перамяніўся.
Надвор’е перамянілася.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перамяні́цца
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
перамяню́ся |
пераме́німся |
| 2-я ас. |
пераме́нішся |
пераме́ніцеся |
| 3-я ас. |
пераме́ніцца |
пераме́няцца |
| Прошлы час |
| м. |
перамяні́ўся |
перамяні́ліся |
| ж. |
перамяні́лася |
| н. |
перамяні́лася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
перамяні́ся |
перамяні́цеся |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
перамяні́ўшыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
перамяні́цца сов.
1. перемени́ться, измени́ться;
яе́ хара́ктар ве́льмі ~ні́ўся — её хара́ктер о́чень перемени́лся (измени́лся);
2. взять ина́че и́ли бо́лее удо́бно;
пачака́й, я ~мяню́ся, мне нязру́чна не́сці — подожди́, я возьму́ ина́че, мне неудо́бно нести́;
3. разг. смени́ть бельё
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
перамяні́цца, ‑мянюся, ‑менішся, ‑меціцца; зак.
1. Стаць іншым, змяніцца. Характар перамяніўся. Надвор’е перамянілася. □ Многае перамянілася за апошнія два гады ў калгасе. Дуброўскі. Як [Зоня] перамянілася, як папрыгажэла за гэты час!.. Кулакоўскі. // да каго. Змяніць свае адносіны да каго‑, чаго‑н. Да .. [Івана] раптам перамяніліся ўсе дружбакі. Быкаў. Я доўга думаў, што б такое зрабіць, каб мама перамянілася да іх [Алежкі і Федзі], і нават раіўся з сябрукамі. Скрыпка.
2. Разм. Замяніцца, змяніцца іншым, новым. — Не адзін полк за той час у тым горадзе перамяніўся. Чорны. — Яе ж у калгасе сустрэлі ў штыкі .. Перамянілася восем мужыкоў — старшынь, не хапала яшчэ бабы... Васілевіч. // Абмяняцца кім‑, чым‑н. з кім‑н. Чамусьці сюды захацеў перасесці Горык Шаблоўскі. Ён пачаў прасіць Васю Чэпелева перамяніцца з ім месцамі. Сапрыка. // у што. Разм. Пераадзецца. Перамяніцца ў чыстае. Перамяніцца ў будзённае. □ Гальвас, не маючы ўжо і бялізны перамяніцца, стараўся адчапіцца ад свайго слугі. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перемени́ться перамяні́цца, змяні́цца, замяні́цца;
всё перемени́лось усё перамяні́лася (змяні́лася);
перемени́ться к лу́чшему перамяні́цца (змяні́цца) на ле́пшае;
перемени́ться в лице́ змяні́цца з тва́ру.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пераме́ньвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да перамяніцца (у 1 знач.).
2. Зал. да пераменьваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зына́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Разм. Перайначыцца, перамяніцца. — А божачка мой, дык няўжо ж я так зыначылася, што ты цёткі Каці не пазнаў. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пераця́міць ’перавучыцца’ (Шпіл.). Да пера- і цяміць ’кеміць’ (гл.), хаця семантыка аформілася пры ад’ідэацыі лексемы цёмны ’невучоны, няграматны’, г. зн. ’перамяніцца з няграматнага ў навучанага, кемлівага’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
перайна́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Змяніўшыся, стаць іншым; перамяніцца. Перайначыліся людзі. Перайначыўся настрой. □ Твар .. [Сямёна Васільевіча] у адзін момант перайначыўся, выраз стаў мяккі, добры, на ім адбілася спагадлівасць. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адмяні́цца, ‑мянюся, ‑менішся, ‑меніцца; зак.
Зрабіцца інакшым; змяніцца, перамяніцца. Гэй, папраўся ты, Адмяніся ты, Разбудзіся ты, Поле роднае! Купала. Каб жа ён ажаніўся, Можа б ён адмяніўся. З нар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)