пераля́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пераля́к пераля́кі
Р. пераля́ку пераля́каў
Д. пераля́ку пераля́кам
В. пераля́к пераля́кі
Т. пераля́кам пераля́камі
М. пераля́ку пераля́ках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Пераля́к ’перапалох’ (слонім., Станк.; Нар. Гом.; Бяльк., Растарг.), у выразах: з пераліяу (Нар. Гом.), од пырыля́ку, пярэ́ляку (брэсц., ЛА, 3). Укр. переля́к, рус. пск., смал., бранск., пенз. переля́к ’перепалох, страх’, польск. przeląk ’перапалох, страх’, славац. preľakaný ’напалоханы’, preľaknutie ’перапалох’. Да прасл. *per‑lękъ > пера- і ляк1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пералёк ’пярэпалах’: захварэў од паралёку ’пярэпалах’ (брэсц., ЛА, 3), пералёкі ’перапуд’ (Нас.), смал. перелёк ’перапалох’. Гл. пераля́к (< прасл. *per‑lękъ): мена я (< ę) > ё вядомая і ў іншых гаворках: ст.-дар. ад ізлёку, талач. ату лёку, добр. ад улёку — пра гэта гл. Карскі, 1, 99.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перапало́х ’спалох, збянтэжанасць’: захварэць з перапалоху, з пярэпалаху і інш. (зах.-бел., маг., гом., ЛА, 3). Укр. переполо́хпераляк; хвароба з перапалоху’, рус. переполох ’тс’, ’трывога’, польск. przeploch ’паніка’, ’страхі’, ’хвароба ад перапалоху’, славен. preplàh ’перапалох’, ’паніка, трывога’, параўн. серб.-харв. прѐплашити ’перапалохаць’, макед. преплаши ’тс’. Прасл. *per‑polochъ. Да пера- і полах (гл.), якое роднаснае ст.-грэч. πάλλω ’размахваю, трасу’, ’моцна біцца (аб сэрцы)’, ’дрыжэць ад страху’, гоц. (us)filma ’пераляканы’ (КЭСРЯ, 334; Шанскі-Баброва, 230).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

страх, пострах, боязь, боязнасць, спалох, сполах, перапалох, пярэпалах, напалоханасць, жах, жуда, жудасць, жудзь, жуд / масавы: паніка; страхоцце, страхата, пуд, перапуд (разм.); пераляк (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)