перака́т
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
перака́т |
перака́ты |
| Р. |
перака́ту |
перака́таў |
| Д. |
перака́ту |
перака́там |
| В. |
перака́т |
перака́ты |
| Т. |
перака́там |
перака́тамі |
| М. |
перака́це |
перака́тах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
перака́т¹, -у, М -ка́це, мн. -ы, -аў, м.
Працяжны перарывісты гул.
Перакаты грому.
|| прым. перака́тны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перака́т², -у, М -ка́це, мн. -ы, -аў, м.
Мелкаводны ўчастак рэчышча ракі.
Рачныя перакаты.
|| прым. перака́тны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перака́т, -ту м., в разн. знач. перека́т;
~ты гро́му — перека́ты гро́ма;
ры́ба пайшла́ на ~ты — ры́ба ушла́ на перека́ты
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
перака́т, ‑у, М ‑наце, м.
1. Працяжны перарывісты гул. Перакаты грому. □ Гул даносіўся перакатамі, то заціхаў, то ўзмацняўся. Краўчанка. І зноў рэха перакатамі, як гром, пакацілася па наваколлю. Мележ.
2. Валападобны пагорак на паверхні чаго‑н., які плаўна пераходзіць у паглыбленне. Дарога слалася перакатамі. □ Па снегавых перакатах Водгулле громам ішло. А. Александровіч.
3. Мелкаводны ўчастак рэчышча ракі. Дно Прыпяці часта мяняецца: у самых нечаканых месцах плынь наганяе пяску, робіць перакаты. Ракітны. Невялікая рака, вузкая і мелкая, яна мела шмат перакатаў і крутых паваротаў. Чарнышэвіч.
4. У спорце — паступовае перамяшчэнне цяжару цела з аднаго пункта на другі. Скачок з перакатам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змяі́сты, ‑ая, ‑ае.
Які нагадвае паўзучую змяю; звілісты. [Хлопцы] прывыклі да гэтага звычайнага калгаснага пейзажу з жывой жалезнай машынай на зубчатых колах або на змяістых гусеніцах. Якімовіч. [Даследчая] партыя ідзе далей, а на яе месца прыходзіць земснарад, блакіруе перакат змяістым хобатам пантонных груб. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рула́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Хуткі, раскацісты, віртуозны перакат у спяванні. Коля .. вярнуўся магам, чараўніком: іграў на гітары, высвістваў пакручастыя рулады. Навуменка. Пачаў Кастусь выводзіць тэнаравыя рулады. Шынклер. // Пра раскацістае, пералівістае спяванне птушак. А ў лесе, нібы ў мюзік-холе, Галоп салаўіных рулад. Пысін.
[Фр. roulade.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пераме́л ’неглыбокае месца на ўсю шырыню ракі, на возеры, мель’ (ТСБМ; Янк. БП; слуц., КЭС; брагін., Мат. Гом.; ТС). Укр. переміль ’тс’, рус. пе́ремель, переме́ль ’мелкае месца, якое раптоўна з’яўляецца на рацэ’, польск. przemiał ’перакат’. Да пера- і мель (гл.). Утворана паводле пераброд (гл.) — блізкасць семантыкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пало́й ’вада, якая з’яўляецца ў час адлігі над лёдам, верхаводка’ (Бір. Дзярж.), ’лівень’ (Сл. ПЗБ). Рус. полой ’глыбокая лагчына, дзе ў паводку застойваеца вада’, укр. полій ’верхаводка, вада над лёдам’, ст.-рус. полой ’глыбокая прырэчная лагчына, дзе ў паводку застойваецца вада; рукаў ракі’, серб.-харв. nÓAÓj ’пойма; мелкае месца, мель; перакат’. Прасл. polojь. Ад politicliti (гл. ліць) з суф. -6 і апафоніяй у корані.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
перека́т м.
1. (действие) перако́чванне, -ння ср.;
перека́т брёвен перако́чванне бярве́ння;
2. в др. знач. перака́т, -ту м.;
перека́ты гро́ма перака́ты гро́му;
на перека́тах рек на перака́тах рэк.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)