перакана́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго (што).

1. і з дадан. Прымусіць паверыць чаму-н., упэўніць у чым-н.

Яго словы пераканалі нас.

Ён пераканаў, што трэба рабіць менавіта так.

2. з інф. або злуч. «каб». Угаворамі схіліць да чаго-н., прымусіць зрабіць што-н.

П. каго-н. застацца.

Трэба п. яго, каб ехаў сёння.

|| незак. перако́нваць, -аю, -аеш, -ае; наз. перако́нванне, -я, н.

|| наз. перакана́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перакана́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перакана́ю перакана́ем
2-я ас. перакана́еш перакана́еце
3-я ас. перакана́е перакана́юць
Прошлы час
м. перакана́ў перакана́лі
ж. перакана́ла
н. перакана́ла
Загадны лад
2-я ас. перакана́й перакана́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час перакана́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перакана́ць сов.

1. убеди́тъ, уве́рить;

2. переубеди́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перакана́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

1. і з дадан. сказам. Прымусіць паверыць чаму‑н., упэўніць у чым‑н. Словы [Лясніцкага] пераканалі і супакоілі дзяўчыну. Шамякін. Варановіч пераканаў Шлыка, што той можа мець яшчэ і вышэйшую адукацыю, калі .. возьмецца за вучобу. Дуброўскі.

2. з інф. або злучн. «каб». Угаворамі схіліць да чаго‑н., прымусіць зрабіць што‑н. Бастуючым удалося пераканаць рабочых далучыцца да ўсеагульнай забастоўкі. «Полымя». Паспрабуй пераканаць чалавека, каб ён рабіў тое, да чаго ў яго ахвоты няма. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перакана́ць (піраканаць) ’прымусіць паверыць, упэўніць’ (ТСБМ; Варл.), перэкана́ць ’перамагчы ў спрэчках’ (Растарг.), перакана́цца ’ўпэўніцца’ (воран., Сл. ПЗБ), перэкона́цца, рус. смал., бранск. перекона́ть, укр. перекона́ти, польск. przekonać (się) ’тс’, чэш. překonati (se) ’пераадолець, пераўзыйсці, перамагчы сябе’, славац. prekonať ’перажыць, перанесці, пераадолець, пераўзысці’; з такімі ж значэннямі зафіксавана і ст.-польск. przekonać, przekonany ’пераможаны’. У такім выпадку семантыка сучаснай польск. лексемы — інавацыя, якая пашырылася таксама на бел. і ўкр. моўныя тэрыторыі. Да пера- і кон (гл.) (спецыяльна гл. Коген, УЗ БГУ, 1940, 1, 191–194).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перако́нванне гл. пераканаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перако́нваць гл. пераканаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абразу́міць, -млю, -міш, -міць; -зу́м; -млены; зак., каго (разм.).

Пераканаць, прымусіць абдумацца.

А. дурасліўца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распрапагандава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; зак., што.

Прапагандуючы, канчаткова пераканаць каго-н. у чым-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

переубеди́ть сов. перакана́цьі́ншым);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)