пасяле́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пасяле́нне пасяле́нні
Р. пасяле́ння пасяле́нняў
Д. пасяле́нню пасяле́нням
В. пасяле́нне пасяле́нні
Т. пасяле́ннем пасяле́ннямі
М. пасяле́нні пасяле́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ссы́льны, -ая, -ае.

1. гл. саслаць.

2. ссы́льны, -ага, мн. -ыя, -ых, м.; ссы́льная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж. Чалавек, які знаходзіцца ў ссылцы, на пасяленні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

караі́мскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да караіма, караімаў, належыць ім. Караімскія пасяленні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

славі́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да славінцаў, які належыць, уласцівы ім. Славінскія пасяленні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ссыльнапасяле́нец, ‑нца, м.

У дарэвалюцыйнай Расіі — чалавек, які адбыў зняволенне і знаходзіцца на пасяленні ў аддаленых месцах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

табасара́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да табасаранаў і табасаранцаў, які належыць, уласцівы ім. Табасаранская мова. Табасаранскія пасяленні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасяле́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. сяліць.

2. Населены пункт, а таксама наогул месца, дзе хто-н. жыве, знаходзіцца.

Паявілася новае п.

Бабровыя пасяленні.

3. Прымусовае выгнанне на жыхарства ў аддаленую мясцовасць як пакаранне за што-н.

Саслаць на п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рам ’падстольнік’ (ПСл). Не выключана запазычанне з нямецкіх дыялектных форм, параўн. ст.-в.-ням. ram ’падпора, калона’, ням.-аўстр. Rahm ’рама’, улічыўшы нямецкія пасяленні на Палессі. Гл. ра́ма1, трам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ссы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. ссылаць — саслаць. Ссылка на катаржныя работы. // Вымушанае знаходжанне на пасяленні.

2. Месца, куды сасланы хто‑н. Праз сібірскую ссылку, Выгнанні, Разліў Ён [Ленін] дарогай сваёй Нас павёў у паходы. Прыходзька.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасяле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. пасяляць — пасяліць (у 1 знач.) і пасяляцца — пасяліцца (у 1 знач.).

2. Месца аседлага жыцця людзей; населены пункт, сяло. Пад ганаровай вартаю прысад У кожным беларускім пасяленні Стаіць гранёны абеліск гранітны. Жычка. // Месца, дзе жывуць, гнездзяцца ў вялікай колькасці якія‑н. жывёлы, птушкі і інш.

3. У дарэвалюцыйнай Расіі — пакаранне, высылка на жыхарства ў аддаленую мясцовасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)