Рам ’падстольнік’ (ПСл). Не выключана запазычанне з нямецкіх дыялектных форм, параўн. ст.-в.-ням. ram ’падпора, калона’, ням.-аўстр. Rahm ’рама’, улічыўшы нямецкія пасяленні на Палессі. Гл. ра́ма 1, трам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)